Біяграфія

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 1995 г. па спецыяльнасці «мастацкі тэксыль».
Працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з 1995 г., старшы выкладчык.

Старшы выкладчык, выкладае дысцыпліны:
«Канструяванне тканін», «Матэрыялазнаўства і тэхналогіі ў тэкстылі», «Колер у тэкстылі», «Праца ў матэрыяле», «Дэкаратыўная пластыка і архітэктоніка ў тэкстылі», кіруе распрацоўкай дыпломных праектаў.

Даследуе традыцыйныя мастацтвы беларусаў: тэкстыль, этнічнае спеўнае выканальніцтва. Як мастак працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сцэнічнага касцюма. Удзельніца рэспубліканскіх выстаў.

Творчыя дасягненні.
Распрацоўка і выкананне касцюмаў і сцэнічных дэкарацый да спектакляў фальклор-тэатра «Госьціца» (спектакль «Свадзебка» (І. Стравінскі), рэж. паст. Л. Сімаковіч, 2008 г. Міжнародны фестываль мастацтваў «Мінская вясна-2008» да 70-годдзя Беларускай дзяржаўнай філармоніі; музычны спектакль «Песня пра долю», 2011 г., Беларуская дзяржаўная філармонія, і інш).

Член ГА «Беларускі саюз музычных дзеячоў». Укладальнік, складальнік аўдыёдыскаў, сярод якіх – дыскі да 4, 5, 6 тамоў 6-томнага выдання «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў», узнагароджанага Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014).

Фота

Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)

  1. 2018 - Tradycyja. Мужчынская традыцыя спеву [аўдыё-CD]
  2. 2017 - Вясельныя песні. (CD-дадатак да кнігі "Сямейныя абрады і звычаі") [аўдыё-CD]
  3. 2016 - Беларуская этнафонія — Лідар гурта "Vuraj" Сяргей Доўгушаў [радыё]
  4. 2013 - Гомельскае Палессе і Падняпроўе. ТМКБ. Том 6. Кніга 2 (CD-дадатак да кнігі) [медыя-CD/DVD]
  5. 2012 - Гомельскае Палессе і Падняпроўе. ТМКБ. Том 6. Кніга 1 (CD-дадатак да кнігі) [медыя-CD/DVD]
  6. 2011 - Цэнтральная Беларусь.ТМКБ Том 5. Кніга 2 (CD-дадатак да кнігі) [медыя-CD/DVD]
  7. 2010 - Цэнтральная Беларусь.ТМКБ Том 5. Кніга 1 (CD-дадатак да кнігі) [медыя-CD/DVD]
  8. 2008 - Брэсцкае Палессе ТМКБ Том 4. Кніга 1 (CD-дадатак да кнігі) [медыя-CD/DVD]
  9. 2006 - Этнічная музыка беларусаў: в. Шутавічы Смаргонскага р-на Гродзенскай вобласці [аўдыё-CD]
  10. 2006 - Этнічная музыка беларусаў: в. Казлы Ельскага раёна [аўдыё-CD]
  11. 2006 - Этнічная музыка беларусаў: Старадарожскі р-н Мінскай вобласці [аўдыё-CD]
  12. 2006 - Этнічная музыка беларусаў: Першы этнаграфічны канцэрт "Фальклор беларускай глыбінкі" [аўдыё-CD]
  1. 2019.10.22 — У чым сакрэт папулярнасці застольных песень? (фота, відэа) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
  2. 2018.10.19 — Выцінанка: традыцыя і экатрэнд / Зялёны партал / Greenbelarus.info
  3. 2018.04.18 — Як Сяржук Доўгушаў адзначыў дзень народзінаў, а полька заспявала па-беларуску / Газета "Новы Час" (novychas.by)
  4. 2018.03.20 — Спеўная традыцыя беларускіх мужчын / Газета "Новы Час" (novychas.by)
  5. 2017.12.20 — Шчодры вечар на Спеўным сходзе (фота, відэа) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
  6. 2017.12.08 — Мінск у ценю Палесся: новы сезон спеўнага сходу (фота, відэа) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
  7. 2017.09.22 — “Распушчу касу па шоўкаваму поясу” — адкрылася выстава фота з «Беларускага эратычнага фальклору» / baj.by- сайт ...
  8. 2017.08.30 — Канфлікт: ZNICH больш не выконвае «Чорны сімвал» / Газета "Новы Час" (novychas.by)
  9. 2017.04.07 — Дуда — інструмент і для чорта, і для анёла / Газета "Новы Час" (novychas.by)
  10. 2017.03.25 — Адзін у полі не танцор / Культура — штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
  11. 2017.03.10 — Доўгая дарога да імені… / Культура — штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
  12. 2016.04.27 — Этнавандроўкі ў глыбінку / СБ. Беларусь сегодня / Советская Белоруссия / Рабочий
  13. 2015.02.10 — Прэзентацыя серыі “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў” / Інвентар НКС / livingheritage.by
  14. 2015.01.30 — ШЧАДРОЎКІ, АЎТЭНТЫЧНЫЯ СПЕВЫ І ТАНЦЫ, АЛЬБО ЛЮБЛЮ БЯРОЗАЎШЧЫНУ / Маяк - массово-политическая газета Березовского...
  15. 2015.01.20 — Прэзентацыя дыска "Госціцы" / Інвентар НКС / livingheritage.by
  16. 2015.01.14 — Шчодрык ў в. Перасудавічы Бярозаўскага р-на 13.01.2015 / Інвентар НКС / livingheritage.by
  17. 2013.03.24 — Беларускi аўтэнтычны фальклор – чаму пра яго ўсе гавораць, але ж амаль нiхто не пяе i не слухае / TUT.BY
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.09.2021 17:13:57

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.