::
Ой, ляцелі два галубочкі / песня, тэкст,аўдыё — в. Шутавічы, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, ляцелі два галубочкі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

"От як папрадуць, паткуць лён - сьцеляць палотны на зямлю, паліваюць вадою, пяляць пранікамі, каб было мякчайшае палатно, ну і пелі гэтья веснавыя песьні"

Поўны тэкст
Ой ляцелі два галубочкі,
*Да віно ж маё зеляно!
Нясьлі яны два жалудочкі,
Нясьлі-нясьлі, уранілі,
Ды ў садочку пасадзілі.

Ой вырасьлі два дубочкі,
На тых дубочках шырокі лісточкі,
На тых лісточках чыстая расіца,
А хто ж тую расу зьбіраць будзе?
Прышла-прышла красна паненка,
Тую расу пазьбірала,
Сваё ліцо ўмывала.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.04.2024 15:59:19

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.