::
Ой там за тыном да на моры сіням / песня, тэкст — в. Баранава, Старадарожскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой там за тыном да на моры сіням
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст
Статус
у працэсе апрацоўкі
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

"На стары Новы год хлопцы хадзілі ў "казлы". Надзявалі кажухі, выварочвалі, рабілі буслы, казу рабілі. А цзяўчата ў шчадрухі хадзілі. Ідом у кажну хату. Да пелі пад вакном".

Поўны тэкст

Ой там за тыном да на моры сіням,
Съвяты вечар добрым людзям!
Да на моры сіням чаўночак плыве,
А ў том чаўночку да сядзіць Іванка,
Да стружачкі стружа, да на мора пушчае:
Да плявiця стружачкі ўсё ж да мае Волячкі,
А ў маей Волячкі венкі зьвіваюць,
Венкі зьвіваюць, дораго продаюць.
А мне ж маладому да і так дадуць.

Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.12.2022 23:42:30

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.