::
2017.12.20 — Шчодры вечар на Спеўным сходзе (фота, відэа) / Газета "Новы Час" (novychas.by)
Загаловак
Шчодры вечар на Спеўным сходзе (фота, відэа)
Спасылка
Дата публікацыі
20.12.2017
Катэгорыя
рэпартажы
Поўны тэкст
На апошнім Спеўным сходзе 2017 года выступіў гурт «Вытокі». Палескія выканаўцы паказалі, як шчадруюць у іх роднай вёсцы Дзятлавічы пад Лунінцом.

 

 

 

Да Шчодрага вечара яшчэ далекавата, але яго ўжо адзначаюць: на Спеўны сход 19 снежня завітаў палескі гурт “Вытокі”. Яны прывезлі з сабой шмат прыгожага самаробнага тэкстылю ды ператварылі прастору “Хто такі Джон Голт?” у палескую святліцу з фотазонамі.

 

Шчадраванне ў Дзятлавічах 13 студзеня 2014 года

 

 

Шчадруючы дома, гурт мае нашмат большую каманду, а ў Мінск прыехалі Алена і Мікола Яскевіч, Яўгенія і Галіна Храпановіч. Давялося прасіць дапамогу залы: пераапранулі дзвюх наведвальніц Спеўнага сходу ў цыганак, адну ў казу, а яшчэ адной даверылі насіць зорку. Цыганкі прасілі пазалаціць ручку, каза бадалася, памірала і аджывала — усё па плане. Хто не адарыў цыганак і не пачаставаў казу, можа падтрымаць Спеўны сход на Талацэ.

 

 

Прагучалі шчадроўкі гаспадару і гаспадыні, пажаданні дабрабыту на наступны год. Яшчэ гурт выконваў рэкруцкую і пазаабрадавыя песні. Даследчыца Ірына Мазюк распавяла гісторыю свайго знаёмства з гуртом. Прыехаўшы неяк у Лунінецкі раён, яна спадзявалася, што мясцовае начальства дапаможа транспартам, але нічога не выйшла. Затое Алена Яскевіч пасля раённай нарады работнікаў культуры, куды трапіла Ірына, сама запрасіла яе ў Дзятлавічы.

Вёска аказалася проста песеннай скарбніцай. Шчадроўкі з Дзятлавічаў і я вучыла на Ірыніных спеўных занятках. А потым “замацоўвала практычна”, далучыўшыся разам з іншымі вучаніцамі да абыходу вёскі ў вечар напярэдадні Старога новага года ў 2014-м. Тады ж нам пашанцавала паспяваць разам са старэйшымі жыхаркамі Дзятлавічаў.

 

 


 

Перад выступам “Вытокаў” наведвальнікі Спеўнага сходу развучылі з Сержуком Доўгушавым іншыя калядкі і паглядзелі фрагменты з фільма Вольгі Дземкі “Песні старой Еўропы”.

 

 


 

Сёння, 20 снежня, гурты “Вытокі” і VURAJ выступяць разам на канцэрце ў клубе “Бруге”. Палешукі будуць спяваць акапэльна, музыкі з VURAJ мінімальна падтрымаюць іх гучаннем інструментаў. 

 

 


 

Наступны Спеўны сход пройдзе ў студзені, на ім будзе зладжана жаніцьба Цярэшкі — гульнявое вяселле, што на Каляды ў Паўночнай Беларусі зводзіла пары моладзі.

 

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 13.02.2023 10:19:39

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.