Мінск • 27.05.2018 • 15:00–19:30+afterparty 19:30-23:00

Даведацца больш Зарэгістравацца

Першы форум па этнаграфіі Беларусі

Анлайн-медыятэка #Этнаўсё запрашае на аднайменны форум па этнаграфіі. Такога ў Беларусі яшчэ не было!

Форум адбудзецца 27.05.2018 з 15:00 у кафэ «Грай» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33)

Фармат і праграма форума

Што такое #ФорумЭтнаўсё?

Уявіце форум будаўнікоў, рэкламістаў, турбізнэса, ITшнікаў ці прадстаўнікоў любой іншай індустрыі. Дык вось, мы арганізуем тое самае, але ў галіне этнаграфіі. Хочаце даведацца, што насамрэч сёння з сябе ўяўляе гэтая галіна?

Этнафорум — гэта не сумная навуковая канферэнцыя для вузкага кола спецыялістаў, але і не канцэрт экзотыкі на пацеху неабазнанай публіцы. Мы запрашаем аўдыторыю, каторая ужо разумее каштоўнасць традыцыйнай культуры і яе праблемы. Як медыятэка #Этнаўсё аб’ядноўвае публікацыі па этнаграфіі, гэтак форум закліканы аб’яднаць людзей, што ў гэтай сферы нешта робяць. А робіцца, насамрэч, вельмі многае, хаця часта людзі занураныя ў свае праекты і ня ведаюць, чым занятыя іншыя.

Задачы форума:

  • абмен практычным досведам, рэальнымі "кейсамі"
  • прэзэнтацыя ўдалых праектаў і разбор няўдалых
  • абмеркаванне набалелых пытанняў этнаграфічнай "індустрыі" у нефармальнай атмасферы.

Папярэдняя праграма:

  • 15:00-19:30 - выступы спікераў і спеўных гуртоў
  • 14:30-19:30 - міні-кірмаш выданняў і рамесных вырабаў
  • 19:30-23:00 - Afterparty і танцавальная вечарынка (ну куды ж без яе :))

Падзея ў сацыяльных сетках:

Спікеры

cпікеры форума — прадстаўнікі профільных навуковых і адукацыйных установаў, НДА, прыватных ініцыятыў і праектаў, якія так ці іначай датычацца традыцыйнай культуры.

  1. Рэгіна Гамзовіч
    журналістка, рэжысёрка, візуальны антраполаг, эксперт па нематэрыяльнай культурнай спадчыне Беларусі
  2. Вячаслаў Калацэй
    Кандыдат культуралогіі, дацэнт, загадчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКІМ, лідэр гурта Ветах
  3. Вольга Лабачэўская
    Прафесар кафедры этналогіі і фальклору БДУКІМ, доктар мастацтвазнаўства, даследчыца беларускага народнага мастацтва, традыцыйнай культуры, народнага касцюма і тэкстылю, гісторыі беларускай этнаграфічнай фатаграфіі.
  4. Настасся Даніловіч
    Этнамузыколаг, кандыдат мастацтвазнаўства, супрацоўніца Кабінета традыцыйных музычных культур БДАМ і Цэнтру даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
  5. Цімох Авілін
  6. Зміцер Скварчэўскі
    Кандыдат гістарычных навук, намеснік старшыні Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі, дацэнт БДУ
  7. Алена Ляшкевіч
    Журналістка, аўтарка праекта “Этнавандроўкі”, супрацоўніца НАН. Распавядзе таксама пра Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі
  8. Іван Восіпаў
    Старшыня НКА “Братэрства босых бортнікаў”. Даследчык традыцыйнага бортніцтва ў Беларусі, пераймае традыцыю ад спадчынных бортнікаў носбітаў (больш 4 гады навучання), практыкуе і аднаўляе промысел.
  9. Андрэй Шулаеў
    Магістр архітэктуры, магістр гісторыі, спецыяліст па ахове культурнай спадчыны, сузаснавальнік і старшыня Праўленьня Мясцовага дабрачыннага фонду "Крэўскі замак".
  10. Вольга Трубач
    Памочніца кіраўніка праекта “Свае танцы”, кіраўнік этнаграфічнага клуба “KOLA” (г. Маладзечна)
  11. Ігар Міхна
    Прадпрымальнік, дырэктар этнакрамы “Рагна”
  12. Васіль Прымака
    Гісторык, хатні півавар. Варыць піва DZIEMIDKOŬ па традыцыйных беларускіх рэцэптах.
  13. Настасся Кухарэнка
    Натхняльнiк-арганiзатар фэсту ПЯТРОВІЦА (Любанскі раён)
  14. Аляксей Чубат
    Кіраўнік установы “Культура роднага краю”, дырэктар праекта Спеўны сход (2014-2016)
  15. Руся Шукюрава
    Спявачка, мэнаджарка культуры, войс-тэрапеўтка. Па адукацыі – выкладчыца моваў, перакладчык і сацыёляг. Стваральніца і кіраўнік гурта SHUMA
  16. Ірэна Катвіцкая
    Арганізтарка фестывалю “Беларускі стыль”, спявачка ў праектах Agata, Warsoba, Kazalpin, Akana-NHS
  17. Настасся Хмель
    Івэнт-мэнэджэрка ў экасядзібе "Залессе", стваральніца праекту "Этна-рэтрыт", этна-спявачка, кампазітарка, мультыінструменталістка, музычны педагог. Стваральніца і кіраўнічка гурта Джамбібум (2003-2011), музычная кіраўнічка гурта KRIWI.
  18. Яўген Барышнікаў
    Кіраўнік праекта "Этнаўсё", куратар Дударскага клуба, галоўны арганізатар форума.

Спеўная падтрымка — ад гуртоў Рутвіца і Мярэжа.
Танцы — ад праектаў Свае танцы і Дударскі клуб.


Праграма

Чарговасць выступаў спікераў і разгляданыя імі кейсы

  • 15:00 Уступнае слова арганізатараў. Платформа "Этнаўсё" - медыятэка па этнаграфіі, лэйбл, анлайн-курсы.
  • 15:15 Рэгіна Гамзовіч і Іван Восіпаў — Бортніцтва і спісы культурных каштоўнасцей ЮНЭСКА
  • 15:30 Ігар Міхна — Досвед працы этнакрамы "Рагна".
  • 15:45 Вячаслаў Калацэй — Канферэнцыя "Аўтэнтычны фальклор" (БДУКІМ)
  • 16:00 Андрэй Шулаеў — Тэхналогіі ў працы са спадычнай: віртуальны музей Ляхаўкі, даследванне в. Крэва
  • 16:15 Настасся Даніловіч — Публікацыя аўдыёархіва БДАМ (сэрыя "Аўдыёатлас")
  • 16:30 Аляксей Чубат — Праект "Спеўны сход".
  • 16:45 Настасся Хмель — Экасядзіба "Залессе", праект "Этна-рэтрыт".
  • 17:00 Зміцер Скварчэўскі — Спадчына ў турызме: музей міфалогіі ў Бярэзінскім запаведніку.
  • 17:15 Цімох Авілін — Картаграфаванне і фальклорна-этнаграфічны атлас (НАН РБ)
  • 17:30 Алена Ляшкевіч — Этнавандроўкі. Інвентар НКС.
  • 17:45 Дар’я Зуева і гурт "Рутвіца" — Досвед навучання спевам.
  • 18:00 Ірэна Катвіцкая — Фэст "Беларускі стыль". Гурт Kazalpin. Этна-культура ў арт-тэрапіі.
  • 18:15 Руся Шукюрава — Гурт Shuma.
  • 18:30 Настасся Кухарэнка — Рэгіянальны фэст "Пятровiца".
  • 18:45 Вольга Лабачэўская — Адказнасць даследчыка і інтэрпрэтатара перад носбітамі традыцыі.
  • 19:00 Васіль Прымака — Традыцыйныя рэцэпты піва.
  • 19:15 Трубач Вольга — Праект "Свае Танцы", этнаграфічны клуб "Кола".

  • 19:30 Танцавальна-спеўная вечарына і нефармальная камунікацыя.
    Гурт "Мярэжа", музыкі Стась Чавус, Дзяніс Сухі, Вольга Федарава, Яўген Барышнікаў і інш.
  • Танцы і нефармальная камунікацыя могуць працягвацца аж да 23:00.

Кірмаш

Падчас імпрэзы будзе адбывацца міні-кірмаш рамесных вырабаў і выданняў па этнаграфіі.

На міні-кірмашы вас чакаюць:

  • этнакрама Ragna.by
  • выданні па этнаграфіі ад Imbryk.by
  • рамеснікі, што працуюць паводле традыцыйных узораў
ragna.by     imbryk.by

Як патрапіць на форум?

Уваход вольны для гледачоў і удзельнікаў, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя

Госці і аматары

Хочаце даведацца што насамрэч сёння з сябе ўяўляе этнаграфічная галіна? Убачыць людзей, якія сапраўды нешта робяць? Пачуць прафесіяналаў і практыкаў? Для гледачоў уваход вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.

Спікеры і выступоўцы

Запісваеце ці публікуеце фальклор? Арганізуеце фолк-фестываль? Вучыце ці вучыцеся спевам і танцам? Адраджаеце традыцыйныя тэхналогіі? Раскажце пра свой досвед! Прэзэнтуйце вынікі! Удзел бясплатны. Запрашаем прафесіяналаў галіны і пост-фальклорныя гурты для прэзэнтацыі сваіх дасягненняў.

Рамеснікі і гандляры

Запрашаем рамеснікаў і гандляроў для ўдзелу ў міні-кірмашы падчас імпрэзы. Удзел бясплатны, але ёсць патрабаванні да асартыменту: цікавяць найперш прадукцыя, максімальна набліжаная да традыцыйных(!) беларускіх(!!) узораў. Колькасць месцаў для гандлю абмежаваная.

Сябры і партнёры

мы радыя падтрымцы спецыялістаў і сацыяльна-адказнага бізнэсу

Месца правядзення форума

#ФорумЭтнаўсё адбудзецца 27.05.2018 з 15:00 да 19:30 у арт-кафэ «Грай» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33)

А завяршыцца форум — вечарынкай народных танцаў аж да 23:00!

Зарэгістравацца на форум

Маеце пытанні ці заўвагі? Абмяркоўвайце!

будзем радыя вашым водгукам, пытанням і заўвагам