::
2015.02.10 — Прэзентацыя серыі “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў” / Інвентар НКС / livingheritage.by
Загаловак
Прэзентацыя серыі “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”
Спасылка
Дата публікацыі
10.02.2015
Катэгорыя
навіны
Анатацыя

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя шасцітомнага навуковага выдання “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”, аўтарскі калектыў якога  (Алена Боганева, Тамара Варфаламеева, Мікалай Козенка) атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 года.

Поўны тэкст

Прэзентацыя серыі “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя шасцітомнага навуковага выдання “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”, аўтарскі калектыў якога  (Алена Боганева, Тамара Варфаламеева, Мікалай Козенка) атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2014 года. На самай справе аўтарскі калектыў значна большы, але спецыфіка правілаў узнагароджвання не дазваляе прэміраваць больш за 3 чалавекі. Праца над серыяй распачалася ў 1993 годзе ў кабінетах Беларускага інстытута праблем культуры (цяпер рэарганізаваны ў Інстытут культуры Беларусі). За 20 гадоў да стварэння кніг серыі на розных этапах далучаліся каля 40 навукоўцаў, фатографаў і супрацоўнікаў выдавецтваў. Сярод іх Т. І. Кухаронак, В. І. Лабачэўская, В. С. Цітоў, Н. А. Бабровіч, Л. У. Вакар, І. С. Катвіцкая, І. В. Мазюк, І. Ю. Смірнова, Т. В. Валодзіна, М. М. Віннікава, С. Г. Выскварка, Т. М. Мармыш,  В. І. Басько, А. В. Кляшчук, І. І. Крук. На жаль, ужо няма сярод нас М. Ф. Раманюка і У. М. Сысова, чые матэрыялы таксама выкарыстоўваліся для выдання.

Першы том серыі, прысвечаны Магілёўскаму Падняпроўю, выйшаў у 2001 г. (выдавецтва “Беларуская навука”) дзякуючы спрыянню тагачаснага рэктара Беларускага інстытута праблем культуры Уладзіміра Скараходава і падтрымцы адміністрацыі Магілёўскай вобласці. Удзел абласцей у выданні кніг вельмі значны: дапамога ў арганізацыі экспедыцыйных выездаў, расшыфроўцы матэрыялаў, грашовыя ўнёскі ўласна на друк тыражу. З трэцяга тома, “Гродзенскае Панямонне”, серыя выходзіла ў выдавецтве “Вышэйшая школа”, кожны том у дзвюх кнігах. З чацвертага тома, “Брэсцкае Палессе”, да кожнай кнігі дадаецца дыск з лепшымі ўзорамі народнай прозы, песень і найгрышаў рэгіёну.

У межах прэзентацыі выступіў дзіцячы фальклорны калектыў “Калыханка” з а/г Міханавічы Мінскага раёна (прэзентацыю пра гурт і яго мастацкага кіраўніка – Ларысу Рыжкову – можна паглядзець тут). Фотасправаздачу з прэзентацыі можна паглядзець тут.

Алена Ляшкевіч

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Звязаныя выданні
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.10.2019 21:11:37

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.