Пра праект

#ЭТНАЎСЁ — гэта анлайн-база дадзеных публікацый па этнаграфіі Беларусі.

А яшчэ гэта сацыяльна-культурны праект, які мае на мэце:

  • аб'яднанне прафесіяналаў і аматараў, якім не абыякавы стан беларускай традыцыйнай культуры
  • сістэматызацыю матэрыялаў па этнаграфіі праз краўдсорсінг
  • стварэнне ўстойлівай мадэлі фінансавання культурніцкіх і выдавецкіх праектаў у галіне традыцыйнай культуры.

Медыятэка #Этнаўсё з’яўляецца часткай сэрвісу Бібліятэкі РМГА СЭТ - структурнага падраздзялення РМГА Студэнцкае этнаграфічнае таварыства.

Мы збіраем толькі абнародаваныя матэрыялы. Гэта значыць, што гаворка ідзе пра творы, уведезеныя са згоды праваўладальнікаў у публічны зварот шляхам публікацыі, публічнага выканання, размяшчэння ў інтэрнэт, у эфіры на радыё ці тэлебачанні і іншымі законнымі спосабамі.

Уладальнікам архіваў і аўтарам мы дапамагаем у падрыхтоўцы і пубікацыі рэлізаў і выданняў на нашых пляцоўках. Напрыклад, гл. нашы сэрыі Майстроўня і Беларускія фалькорныя архівы.

Анлайн-медыятэка утрымлівае апублікаваныя матэрыялы па этнаграфіі (аўдыё, відэа, кнігі, прэса і г.д.) па рэгіёнах, тэмах, персаналіях, калектывах і г.д. На публічным сайце дасяжныя пошук, каталогі і апісанні публікацый. Каб азнаёміцца са зместам у рэжыме бібліятэкі трэба зарэгістравацца як карыстальнік бібліятэкі.

Як далучыцца?

Валанцёры

Наш праект — краўдсорсінгавы. Нам патрэбныя працоўныя рукі найперш для апрацоўкі этнаграфічных матэрыялаў. Таксама патрэбныя праграмісты (PHP, JS), дызайнеры UI/UX, інфограферы, маркетолагі, SMM-спецыялісты.

Прафесіяналы

Запрашаем далучацца прафесійных даследчыкаў і профільныя даследчыя ўстановы. Гатовыя аказаць тэхнічную падтрымку і бясплатную распрацоўку сучасных тэхнічных рашэнняў для вашых унутраных працэсаў (улік бібліятэк і архіваў, апрацоўка матэрыялаў і г.д.).

Фундатары

Падтрымаць праект фінансава можна пра АРІП, Webmoney, Яндекс.Деньги ці падпіску праз краўдфандынгавую платформу Talaka. Сабраныя грошы ідуць на апрацоўку і далучэньне ў базу новых матэрыялаў, а таксама на тэхнічную і рэкламную падтрымку праекта.

Дасягненні

Мы рэгулярна прымаем удзел у конкурсах і адукацыйных праграмах, шукаем варыянты для развіцця праекта

Social Weekend

Фінал

На конкурсе сацыяльных праектаў SocialWeekend’8 мы атрымалі веды для запуску праекта, а ў фінале — першую фінансавую падтрымку ад мецэнатаў
socialweekend.by/sw8

12.2016, Мінск

Паўфінал

На конкурсе philtech-стартапаў у рамках канферэнцыі EMERGE мы выйшлі ў паўфінал і пітчыліся перад інвестарамі,
emergeconf.io

05.2018, Мінск

1 месца

і адукацыйная паездка ў ImactHub Berlin на конкурсе сацыяльных стартапаў sap-up.org

11.2018, Мінск

Шорт-ліст

у намінацыі „Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны“ у конкурсе ICOMOS “Спадчына ў дзеянні”

04.2019, Мінск

Экспертная падтрымка

праект ужо супрацоўнічае з спецыялістамі з профільных установаў

Спонсары і партнёры

Тэхнічная альбо рэсурсная дапамога