::
2013.03.24 — Беларускi аўтэнтычны фальклор – чаму пра яго ўсе гавораць, але ж амаль нiхто не пяе i не слухае / TUT.BY
Загаловак
Беларускi аўтэнтычны фальклор – чаму пра яго ўсе гавораць, але ж амаль нiхто не пяе i не слухае
Дата публікацыі
24.03.2013
Катэгорыя
інтэрвію
Анатацыя

У передачы "Культур-мультур" на TUT.BY-ТВ Яўген Даўгiх i яго госцi паспрабуюць адказаць на дзiўнае на першы погляд пытанне – чаму наш родны фальклор, так, як ён гучыць "у арыгiнале", амаль нiдзе немагчыма пачуць?

Хто прыме ўдзел у перадачы? Гурт мужчынскага спеву “Кудмень” – адзін з гуртоў, які вылучыўся з моладзевай суполкі, узніклай у канцы 90-х гадоў (будучага Студэнцкага этнаграфічнага таварыства). Удзельнікі гурта імкнуцца як мага глыбей зразумець этнічны мелас беларусаў і авалодаць традыцыйнай мужчынскай спеўнай і інструментальнай культурай. Выкарыстоўваюць архіўныя запісы этнамузыколагаў, праводзяць рэгулярныя экспедыцыйныя даследаванні. Рэпертуар складаюць бяседныя і вайсковыя песні Беларускага Палесся. 

Ірына Мазюк, кіраўнік гурта:
Адна з адукацый – мастак па тэкстылі. Выкладчык Акадэміі мастацтваў.
Даследчык традыцыйнай спеўнай культуры беларусаў. З 1998 па 2010 – навуковы супрацоўнік Лабараторыі традыцыйнага мастацтва БЕЛіПК. Укладальнік серыі аўдыёдыскаў этнічнай музыкі беларусаў. Арганізатар І-ІV канцэртаў “Фальклор беларускай глыбінкі”.

Алег Лук’янцаў:
Нарадзіўся ў Прыморскім краі. Адукацыя – хімфак БДУ. Працаваў інжынерам на НВА “Інтэграл”. Зараз – наладчык КІПіА ААТ “МАЗ”. Захапленні: аўтэнтычны фальклор (спеў, дуда, гармонік). Валодае культурай “падводкі” беларускага шматгалоснага спеву.

Дзяніс Сухі:
Супрацоўнік Акадэміі мастацтваў. Дудар, скрыпач, спявак, майстар музычных інструментаў. Адна з адукацый – гукарэжысёр. Дзед – традыцыйны спявак, які жыве ў в. Граб’е Акцябрскага р-на Гомельскай вобл.

Павел Сілівончык:
Адукацыя – мастак (жывапіс, кераміка). Выкладчык. Спявае ў гурце “Кудмень” з канца 90-х. Піша ўласныя песні, грае на акардэоне.

Таксама прагучаць у вiдэазапiсах дзве народныя песнi ў выкананнi вясковых спявачак:

1. "Соловэйко на каліні" (video)
2. "За лес" (video)

СМІ
Аўтар(ы)
Звязаныя персаналіі
Звязаныя калектывы (гурты, установы)
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 08.02.2023 22:04:01

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.