Біяграфія

Нарадзілася 05.01.1947, в. Архіпаўка, Сямёнаўскі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна. Музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1985), дацэнт (1988). Член Саюза кампазітараў СССР, Беларускага саюза кампазітараў (1990).

Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага (спецыяльнасць "Музыказнаўства", 1972; аспірантура, 1975).

Навуковыя інтарэсы: гісторыка-стылявыя, тэарэтычныя і этнапсіхалагічныя аспекты музычнага фальклору беларусаў; паэтыка, тыпалогія і арэалогія беларускага вуснага традыцыйнага меласа; музычная прастора беларускай этнапесеннай эпікі; гісторыя этнамузыкалагічнай думкі Беларусі.

Месца працы, пасада: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (з 1975, фартэпіянны і кампазітарска-музыказнаўчы факультэт, кафедра беларускай музыкі, прафесар). Інфармацыя на 2012.

Узнагароды: спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005), нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развiццё культуры Беларусi" (2007).


Фота

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.09.2021 23:53:23

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.