Назва
Каляндарна-песенная традыцыя Днепра-Друцка-Бярэзінскага міжрэчча [Электронны рэсурс] / склад. К. Семярыхіна. – Электрон. дан. (116:06 гуч.). — Мінск : Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, 2020. — 2 электрон. апт. дыскі (CD-RОM): гуч., брашура (39 с.). — (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі : вып. 12).
Віды носьбітаў
аўдыё-CD
Змест
аўтэнтычны фальклёр
Вокладка
Статус
толькі апісанне
Апісанне

Калекцыя «Каляндарна-песенная традыцыя Днепра-Друцка-Бярэзінскага міжрэчча» — дванаццаты выпуск серыі «Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі» — складаецца з двух кампакт-дыскаў і брашуры, у якую ўвайшлі артыкулы на беларускай, рускай і англійскай мовах, карта, нотна-тэкставыя транскрыпцыі 21 аўдыятрэка, 13 фотаздымкаў і каментарыі.

Калекцыя належыць «рэгіянальнай» лініі серыі і рэпрэзентуе этнапесенную культуру тэрыторыі, якая вызначаецца паняццем «этнарэгіянальнае памежжа». Геаграфія калекцыі ахоплівае значную частку Днепра-Друцка-Бярэзінскага міжрэчча (далей – ДДБ-міжрэчча) і ўлучае этнапесенныя фіксацыі з Быхаўскага, Кіраўскага, Клічаўскага, Магілёўскага і Слаўгарадскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Жлобінскага і Рагачоўскага раёнаў Гомельскай вобласці.

На двух кампакт-дысках выдання рознабакова рэпрэзентаваны каляндарна-песенны пласт этнамузычнай культуры ДДБ-міжрэчча. Ён адлюстроўвае неаднамернасць фарміравання музычнай культуры ва ўмовах этнарэгіянальнага памежжа і раскрывае шчыльную сувязь песенных традыцый правабярэжнага Падняпроўя з палескімі, паазерскімі і цэнтральнабеларускімі. Асаблівасці песеннага календара, які ў традыцыі ДДБ-міжрэчча ўлучае чатыры сезонныя цыклы, праяўляюцца на ўзроўні жанравай сістэмы, этнафанійных характарыстык, тыпаў напеваў і іх геаграфіі.

CD 1 дае ўяўленне аб разнастайнасці спеўных практык веснавога і пачатку летняга сезонаў. Ён уключае напевы масленічных (№ 2), загуканняў (№ 1, 3–5), сезонна прымеркаваных веснавых (№ 6–9), карагодных (№ 10–18), паставых (№ 19–20), валачобных (№ 21, 24–26) і траецкіх (№ 27). Да летняга песеннага цикла належаць купальскія (№ 28, 29) і пятроўскія (№ 30, 31). Спецыфіка правядзення валачобнага абраду адлюстравана ў двух расказах (№ 22, 23).

CD 2 складаюць узоры трох песенных цыклаў: летняга (жніўныя, № 1–10), восеньскага (№ 11–17) і зімовага № 18–36). Шматлікія каментарыі і расказы раскрываюць этнаграфічны кантэкст зімовых рытуалаў (№ 21, 23, 29–32, 35, 36).

 

Аўтар-складальнік (муз. частка, уступ. артыкул, каментарыі, карта): Кацярына Семярыхіна.
Транскрыпцыя, камп’ютарны набор напеваў і песенных тэкстаў: Кацярына Семярыхіна, Васіліна Прыбылова.
Мастэрынг гуказапісаў: Ілля Адамовіч.
Тэкставыя рэдактары: Міхаіл Казіміраў (бел., рус.), Святлана Шчукіна (англ.).
Апрацоўка фотаздымкаў, электронная версія карты: Настасся Даніловіч.
Макетаванне, вёрстка: Васіліна Прыбылова.
Дызайн вокладкі: Аляксандр Прыбылоў, Настасся Даніловіч.
Кіраўнік праекта, галоўны рэдактар: Таццяна Бярковіч.

Колькасць трэкаў фальклору
67.0000
Трэкліст

СD 1

  1. Набабраўся сызы певень: «Кукарэку!» – 01:42 («як вясну гукаюць»)
  2. На уліцы бабы сядзелі – 01:08 (масленічная)
  3. На моры вутка купалася – 00:37 («вясной, у пост», загуканне)
  4. Ні калаціся, вясеначка – 01:55 («вясеньска», загуканне)
  5. Ой, вясна, вясна, вясенячка – 01:32 («вясновая», загуканне)
  6. Крапіўка мая стрыклівая – 03:10 («вясной, як полюць», балада)
  7. А стаяла белая бяроза над гарою – 02:56 («вясной»)
  8. Й а стаяла белая бірозачка над вадою – 02:17 («вясна», спеў і каментарый)
  9. Кукавала зязюлячка, ды ў сады паляцела – 02:35 («вясна»)
  10. Як вывіду й луку – 02:00 («вясення, як толькі снег растане», карагодная)
  11. А што й по мору, мору сініму – 01:27 («вясна, як толькі снег растане», карагодная)
  12. Што на нашым, што на нашым на шырокім возяры – 02:07 («велікодная», «карагод водзяць», спеў і каментарый)
  13. Карагод вялікі, вуліца малая – 01:25 («як Паска, дак карагод дзелаюць», спеў і каментарый)
  14. Што ў нашам Атрубе разлів разліваецца – 02:03 («вясна, у лодцы», карагодная, спеў і каментарый)
  15. Як пашла страла да й удоўж сяла – 05:56 («вясной», балада, спеў і каментарый)
  16. Скажыце, а ў вас «Стралу» не вадзілі вясной? – 01:47 (Ой, у нас сёдні дзень Вялікадня, «на Вялікадня», інтэрв’ю і спеў)
  17. Як пушчу стралу па ўсяму сялу – 00:42 («на Вялікдзень»)
  18. Як пушчу стралу па ўсяму сялу – 01:50 («у карагодзі пелі, на Вялікадня»)
  19. Ішоў Божа, ішоў Божа ж дарогаю – 03:25 («у пост, прадуць і пяюць», балада)
  20. А была зімля някшчоная – 05:06 («пірад Паскай, у пост», духоўны верш)
  21. Што й у лузі каліна стаяла – 01:25 («на Вялікадня пяюць і пад вокны ідуць»)
  22. Эта на Вялікадня пяюць... – 00:48 (расказ пра «валаканнікаў»)
  23. На Пасху ў вас хто хадзіў? – 00:53 (расказ як хадзілі «валачобныя»)
  24. Валачобныя — людзі добрыя – 02:51 (валачобная, спеў і каментарый)
  25. А ў полі, ў полі стада курапятак – 01:18 («вясенская», «у пост пелі», валачобная)
  26. А Хрыстос васкрэс, а Сын Божа – 01:49 («на Паску пяюць»)
  27. А две кумы куміліся – 02:09 («вясна і абы-калі», траецкая)
  28. Купала на Йвана – 00:58 (купальская)
  29. На Івана Купала я ўсю ночку не спала – 02:25 (купальская балада)
  30. Як выйду я за вароцякі, свісну – 01:05 («пятроўка, як полюць»)
  31. Дзяўчоначка й па гароду ж хадзіла – 01:09 («пятроўка», «вясенняя», балада)

Агульная працягласць гучання — 62:42

СD 2

  1. Ой, Купала, ты Купала – 01:26 («купала», «эта як ўсё адно жніво»)
  2. А я ў полі маталася – 02:22 (жніўная балада)
  3. Ай, што ў лузі на беразе – 01:32 (жніўная)
  4. Ды гула пчолка, гула – 01:08 («як жніво жнуць»)
  5. Як пайду я сялом, сялом – 01:54 (жніўная)
  6. Ай, у полі дожджык кура – 01:37 («жніўёнская»)
  7. Як пайду я дарогаю – 02:33 («жніво»)
  8. Жана мужа шанавала – 01:12 («жніво»)
  9. Як пайду я дарогаю – 01:35 («жніво»)
  10. А я ў полі да жыта жала – 00:43 («жніво»)
  11. Чаго, пчолачка, чаго, ярыя – 00:57 («восемская»)
  12. Ты, зіма, зіма, зіма лютая – 00:37 (восеньская)
  13. Ляцелі галачкі, чатыры парачкі – 01:32 («пайду ў лес, дак пяю», восеньская)
  14. А ў гаю, ў гаю да ў гаю зялёнам – 01:49 («восенская»)
  15. Як прышла восянь – ўсіх сватоў па восем – 01:17 (восеньская)
  16. Да куда, куда да й зялёны лісточак – 01:38 («вусеньская», «колісь у журавіны хадзілі»)
  17. Лі калодзіжа, лі сцюдзёнага – 02:24 («восень»)
  18. А ў ляску, ў ляску на жоўтым пяску – 01:36 («шчадровая для мальчыка»)
  19. А ў полі, ў полі пад ігрушаю – 01:55 («шчодры хлопцу»)
  20. Ай, рана, рана куры папелі – 00:42 («пад вакном», калядная дзяўчыне)
  21. Ці дома, дома сам пан хадзяін – 02:01 (Гэта ў каго мёду багата..., «шчодры» пчаляру, спеў і каментарый)
  22. Ходзя, паходзя месяц па небу – 02:13 (Скарэй дарыце, нас не марыце, шчадроўная гаспадару, спеў і рацэя)
  23. А тэ ж як, уперад жа, як прыйдзеш ужо ў двор, пад вакно... – 02:14 (расказ пра абход двароў)
  24. Закруцілася крутая гара – 03:02 (Дарыця, не марыця, «шчодры хлопцу», спеў і рацэя)
  25. Шчадрую, шчадрую, каўбасу чую – 00:31 («шчодры»)
  26. Ой, калядачкі, вы скарэй, скарэй – 01:12 («у піліпыўку пяюць пірыд калядмі», калядная)
  27. А калядачкі, нашы нежачкі – 01:00 (калядная)
  28. Мыла Моцячка на ліду хусту – 01:49 («каляды»)
  29. Пелі раньшы, во ж, Казу вадзілі... – 01:07 (Го-го-го, Каза, го-го, серая, «Каза», расказ і спеў)
  30. Ну, маладая ж як была, хадзілі... – 00:58 (расказ пра абход з Казой, Буслом)
  31. Ой, Жураў, Жураў, спадабаў кішку – 01:12 («Жураў», спеў і каментарый)
  32. А Казу ў вас рабілі на шчодры? – 00:56 (Га-га, Каза, га-га, шэрая, «Каза», каментарый і спеў)
  33. Ай, тупе, тупе па дарожаццы – 01:06 («Каза»)
  34. Ой, калядачкі, бліны-ладачкі – 01:19 (калядная)
  35. Мы, цыгане, добры людзі – 01:08 (Так у вас і звязду насілі, і так хадзілі цыгане? «пад вокны, у двары, у хаты хадзілі», прыпеўка і расказ)
  36. Там цыгані пілі да гулялі – 00:45 («хадзілі мы па шчодрах і пелі мы Цыганку», каментарый і спеў)

Агульная працягласць гучання — 53:24

Дадатковыя спасылкі
Сэрыя
Калектывы
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш)
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.11.2020 16:19:56

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.