Назва
Валачобныя музычна-абрадавыя традыцыі беларусаў [Электронны рэсурс] / склад. Т. Канстанцінава. – Мінск : Беларус. дзярж. акадэмія музыкі, 2018. – 2 электрон. апт. дыска (CD-RОM): гуч., брашура (39 с.). – (Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі : вып. 10).
Віды носьбітаў
аўдыё-CD
Змест
аўтэнтычны фальклёр спевы размовы
Вокладка
Статус
толькі апісанне
Апісанне

Калекцыя з двух CD «Валачобныя музычна-абрадавыя традыцыі беларусаў» (аўтар-складальнік Т. Канстанцінава) належыць да «жанравай» лініі серыі і раскрывае адну з найбольш яркіх і маштабных з’яў вуснатрадыцыйнай культуры беларусаў. Практычна ўсе матэрыялы, уключаныя ў калекцыю, — палявыя аўдыязапісы, зафіксаваныя ў экспедыцыях БДАМ 1972–2012 гг. На дысках змешчаны 64 старажытныя валачобныя песні і 4 велікодныя псальмы.

Пры тым, што шматлікія традыцыйныя абрады, прымеркаваныя да велікоднагаперыяду, вядомы ўсім народам Еўропы, валачобны абход не мае паўсюднага геаграфічнага пашырэння — ён лакалізаваны на тэрыторыі, якая ў значнай ступені адпавядае беларускаму макраарэалу. Абход валачобнікаў выступае сапраўднай кульмінацыяй у велікодным абрадавым комплексе беларусаў. Яго галоўны змест звязаны са старажытным інстытутам дараабмену і заключаецца ў выкананні велічальна-віншавальнай песні і дабразычанняў для гаспадара, членаў яго сям’і з наступным адорваннем валачобнікаў. У сваім «класічным» выглядзе рытуал выконваецца гуртом мужчын з дакладна размеркаванымі ролямі — пачынальнік, падхватнікі, музыкант, механоша.

Валачобная паэзія ўваходзіць у галіну беларускай эпікі не толькі дзякуючы баладным сюжэтам аб выпрабаванні — разгадванні загадак (CD1: № 2, 4), пазбегнутым забойстве птушкі / жывёлы (CD2: № 2). У багатых на паэтычныя паралелі, метафары і эпітэты тэкстах апісваецца далёкае і цяжкае падарожжа наведвальнікаў, услаўляецца
гаспадар з сям’ёй і маёмасцю, паслядоўна пералічваюцца вялікія і малыя гадавыя святы, даецца разгорнуты «план» сельскагаспадарчых прац, якія адпавядаюць па часе гэтым святам. У выніку песеннае віншаванне набывае значную працягласць і можа доўжыцца больш за 10 хвілін
(CD2: № 24).

У калекцыі прадстаўлена пяць тыпалагічных груп валачобных напеваў, якія маюць выразныя структурна-кампазіцыйныя адрозненні.

Выкананне валачобных песенных віншаванняў традыцыйна адбываецца ў выглядзе антыфону: пачынальнік спявае асноўны песенны радок, група падхватнікаў — рэфрэн (CD1: № 14, 16, 21, 26, 34; CD2: № 1, 2, 12, 13, 16, 18, 20, 24). У фонасферы валачобнага абходу абавязковым з'яўляецца інструментальны кампанент, які ў калекцыі прадстаўлены найгрышамі валачобных на скрыпцы (CD1: № 5; CD2: № 15, 19), цымбалах (CD1: № 6), гармоніку і двух баянах (CD1: № 15; CD2: № 26), а таксама ўзорамі, якія ўзнаўляюць «класічнае гучанне» валачобнага гурта — спеў з інструментальным суправаджэннем (CD1: № 2; CD2: № 2, 12, 20).

CD 1 цалкам прысвечаны напевам першай тыпалагічнай групы. На CD 2 змешчаны валачобныя другой, трэцяй, чацвёртай і пятай тыпалагічных груп, велікодныя псальмы і расказ пра валачобны абход.

Геаграфія прадстаўленых у калекцыі запісаў:
Віцебская вобл.: Бешанковіцкі, Браслаўскі, Віцебскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі, Міёрскі, Пастаўскі, Полацкі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі р-ны;
Гродзенская: Ашмянскі, Воранаўскі, Іўеўскі, Мастоўскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі р-ны;
Магілёўская вобл.: Клічаўскі р-н;
Мінская вобл.:Барысаўскі, Дзяржынскі, Клецкі, Любанскі, Маладзечанскі, Мядзельскі, Слуцкі, Стаўбцоўскі, Пухавіцкі р-ны;
Пскоўская вобл.: Велікалуцкі р-н.
* У афармленні выкарыстаны працы С. Давідовіча-Зосіна, І. Супрунчыка.

Колькасць трэкаў фальклору
69.0000
Трэкліст

СD 1
1. А ці ў дому, пані гаспадару / Хрыстос васкрэс, Сын Божы!
(ФЭ 2E214 / 18)
Зап. Мыцько С.І. у 1978 г. у в. Громавічы Маладзечанскага р-на ад Асіповіч Надзеі Канстанцінаўны (1924), Асіповіч Марыі Захараўны (1916).
2. На первый дзень ды Вялікання / Хрыстос васкрос, Сын Божэ!
«на Вялікання»*, балада (ФЭ 2Е074 / 32)
Зап. ЭБДК п/к Якіменка Т.С. у 1976 г. у в. Навасёлкі Барысаўскага р-на ад Дубінінай Таццяны Кузьмінічны (1918), Дубінінай Марыі Кузьмінічны (1913) – цымбалы.
3. Валачобнічкі валачылісі / Хрыстос васкрэс на ўвесь свет! [♫]
«велікодная» (ФЭ 2E017 / 48)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1974 г. у в. Хаўчы Чашніцкага р-на ад Ліцкевіч Настассі Сцяпанаўны (1921), Донюш Кацярыны Якаўлеўны (1925), Яўпак Ульяны Цітаўны.
4. Ай, у полі на сухадолі / Вісна-красна, зялёна!
«велікодная», балада (ФЭ 2E019 / 16)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1974 г. у в. Забор’е Чашніцкага р-на ад Каралёвай Любові Нікіфараўны (1911).
5. Валачобная (найгрыш на скрыпцы)
«“Хрыстос” для паненак і для мальцаў маладых» (ФЭ 646597)
Зап. ЭБДАМ п/к Казловіча М.І. у 1998 г. у г. Докшыцы ад Стадольніка Антона Канстанцінавіча (1922).
6. Валачобная (найгрыш на цымбалах)
«валачобная гаспадару» (ФЭ 1Е001 / 16)
Зап. ЭБДАМ п/к Казловіча М.І. у 1998 г. у в. Мацееўцы Докшыцкага р-на ад Петуха Івана
Пятровіча (1922, в. Дзегцяры).
7. А на моры, на Дунае / Хрыстос васкрэс, Сын Божы!
(ФЭ 2E214 / 16)
Зап. Мыцько С.І. у 1978 г. у в. Юхавічы Маладзечанскага р-на ад Казаковіча Мацвея Юр’евіча (1913).
8. Бала й жала бабка бедная / Ясна сонца й усыходзіць! [♫]
«велікодная», балада (ФЭ 2E020 / 33 — фрагмент)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1974 г. у в. Стар Бешанковіцкага р-на ад Курмель Аляксандры Рыгораўны.
9. Я ж мыладзенька ў грыбкі пашла / Лужком, лужком, біражком!
(ФЭ 2E020 / 48)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1974 г. у в. Будзішчы Чашніцкага р-на ад Яўпак Настассі Фёдараўны (1902).
10. А ці ёсць у домі, пані-гаспадару / Хрыстос васкрэс, Сын Божа!
(ФЭ 646598)
Зап ЭБДАМ п/к Бярковіч Т.Л. у 1998 г. у в. Тумілавічы Докшыцкага р-на ад Гымрак Леаніды Віктараўны (1934), Крыпулевіч Валянціны Данілаўны (1935). [Трэцяя выканаўца не пазначана].
11. Як з-пад лесу, лесу цёмнага / Храстос васкрэс, Сын Божы!
«пасхальная, валачобная гаспадару» (ФЭ 2Е015 / 22)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1974 г. у в. Тоўпіна Чашніцкага р-на ад Камінскай Ганны Антонаўны.
12. Старыя грэбля ды калінавы мост / А ля-лёй, ляй-лё, лі-ляй-лё!
«велікодная» (ФЭ 2Е325 / 32)
Зап. ЭБДК п/к Якіменка Т.С. у 1977 г. у в. Кудзяны Бешанковіцкага р-на ад Барсуковай Еўдакіі Емяльянаўны (1907).
13. Ці ты ж, Іванька, слічный паніч / Хрыстос васкрэс, Сын Божа!
«валачобная хлопцу» (ФЭ 2E010 / 14 — фрагмент)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1972 г. у в. Чарнічкі Докшыцкага р-на. [Выканаўца не пазначана.]
14. Пайдзём, братцы, мы в гэтат дзень / Храстос васкрэс, Сын Божэ! [♫]
Тады ўсё, і пашлі ўсе святкі…
«Хрыстос», расказ як хадзілі ў «Хрыстос» (ФЭ 1Е258 / 2)
Зап. Канстанцінава Т.Л. у 2009 г. на х. Харушова Міёрскага р-на ад Шук Соф’і Аляксандраўны (1930, в. Чурылава), Шчаснай Іларыі Віктараўны (1931), Цярэшка Зоі Антонаўны (1928, в. Чурылава), Шук Зоі Міхайлаўны (1942, в. Чурылава).
15. Валачобная (найгрыш на гармоніку і двух баянах)
«“Хрыстос” наш абыкнавенны, польскі» (ФЭ 3Е085 / 16)
Зап. Канстанцінава Т.Л., Прыбылова В.М. у 2012 г. у в. Мацюкова Глыбоцкага р-на ад Чаронкі Тадэвуша Усцінавіча (1941, в. Чаранкі) – гармонік, Сіняўскага Аляксандра Веніямінавіча (1951, в. Багушэвічы) – баян, Сіняўскага Віктара Аляксандравіча (1975) – баян.
16. Добры вечар, паненачка / Сад зялёный, маладой!
(ФЭ 646100)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1982 г. у в. Чарамхова Шаркаўшчынскага р-на ад Краско Антаніны Несцераўны (1929), Маслоўскай Яўгеніі Восіпаўны (1933), Краско Галіны Несцераўны (1925), Струй Яўгеніі Уладзіміраўны (1926).
17. Пасціла дзеўка стада коней / Хрістос васкрёс, Сын Божый!
(ФЭ 2E297 / 7)
Зап. ЭБДК п/к Якіменка Т.С. у 1978 г. у в. Будзіслава Віцебскага р-на ад Быкавай Ганны Сямёнаўны (1898), Бубарыкінай Ефрасінні Андрэеўны (1920).
18. Шыталісі, быталісі / Сад мой зіляной вішнёвый!* [♫]
(ФЭ 2Е295 / 23 — фрагмент)
Зап. ЭБДК п/к Якіменка Т.С. у 1978 г. у в. Хатоля Віцебскага р-на ад Чыжовай Дар’і Захараўны (1912), Марозавай Еўдакіі Мацвееўны (1912).
19. Ой, на рэчаццы, да й на быстранькай / Вясна красна, дзень цёплы!
«вясной» (ФЭ 646544)
Зап. Прыбылова В.М., Бярковіч Т.Л., Казловіч М.І. у 1997 г. у в. Буднеў Клічаўскага р-на ад Белазор Агапы Іванаўны (1911), Белазор Марыі Андрэеўны (1929).
20. А ў полі, ў полі стада курапятак / Зялёны явар, кудравы! [♫]
«вясенская», «у пост пелі» (ФЭ 646543)
Зап. Прыбылова В.М., Бярковіч Т.Л., Казловіч М.І. у 1997 г. у в. Нясята Клічаўскага р-на ад Пекур Лізаветы Аляксандраўны (1911).
21. Пані-гаспадару, Вэсол дачакаўшы / Хрыстос васкрэс, Сын Божы!
«валачобная гаспадару» (ФЭ 2E025 / 60)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1978 г. у в. Шашкі Стаўбцоўскага р-на ад Бабіча Іосіфа Піліпавіча (1902), Кутас Марыі Аляксандраўны (1932), Бабіч Тамары Аляксандраўны (1934).
22. Борам, борам, баравінкаю / Хрыстос васкрэс, Сын Божы!
«валачобная гаспадару» (ФЭ 2E023 / 29)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1978 г. у в. Путчына Дзяржынскага р-на ад Круглік Станіславы Феліцыянаўны (1915). [Другая выканаўца не пазначана.]
23. Да на першы дзен, на святы Вялікдзень / Весна красна на ўвесь свет! [♫]
«валачоўная» (ФЭ 3Е008 / 9 — фрагмент)
Зап. Санько З. у 1982 г. у в. Азярычына Пухавіцкага р-на ад Моўчан Марыны Захараўны (1911), Ладуцька Надзеі Харытонаўны (1910), Ганчарык Вольгі Міхайлаўны.
24. Да хадзіла пава да па вуліцы / Валнай, валнай, Божа, памагай!
«велікодная дзеўцы» (ФЭ 2Е170 / 6)
Зап. Касцюкавец Л.П. у 1979 г. у в. Забалаць Слуцкага р-на ад Гурновіч Варвары Лук’янаўны (1909), Гук Алены Сцяпанаўны (1903), Барцэвіч Марыі Аляксееўны (1907).
25. Ой, ні бачыла да такое госьбы, як у свае бабкі / Хрыстос васкрос, Сын Божы!
«Вялікдзень, валачобная» (ФЭ 3Е013 / 5)
Зап. Якубоўская Л.К. у 1978 г. у в. Трайчаны Любанскага р-на ад гурта жанчын.
26. Валачобнікі валачыліся / Да зялёны явар, кудравы!
(ФЭ 2Е276/23)
Зап. Касцюкавец Л.П., Мыцько С.І. у 1982 г. у в. Ананчыцы Салігорскага р-на ад Пажыган Вольгі Паўлаўны (1921) і гурта жанчын.
27. Добры вечар, панянэчка / Эй, віно-віно зялёно!
«вельканоцна паненцы» (ФЭ 646425)
Зап. ЭБДАМ п/к Касцюкавец Л.П. у 1992 г. у в. Новая Казакоўшчына Воранаўскага р-на ад Янкоўскага Зыгмунта Мацвеевіча (1929).
28. Добры вечар, паненэчка / Віно, віно, зелено! [♫]
«валачобная паненцы» (ФЭ 2E312 / 18)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1991 г. у в. Асаўляны Мастоўскага р-на ад Аўчарык Лідзіі Іосіфаўны (1928).
29. Ой, у саду, ў саду зеляная рута / Хрыстос васкрэс, Сын Божы!
«валачобная для дзевачак» (ФЭ 2Е320 / 18)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1991 г. у в. Нацкава Мастоўскага р-на ад Сабасцян Ірыны Міхайлаўны (1938), Качук Лідзіі Іванаўны (1937), Васілеўскай Марыі Сямёнаўны (1929).
30. Просім дзяўчыну на ганачак выйсці / Да віно-віно зелено! [♫]
«валачобная дзяўчыне» (ФЭ 2Е351 / 24)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1983 г. у в. Куклічы Свіслацкага р-на ад Васіліцы Соф’і Пятроўны (больш за 80 гадоў).
31. Добры вечар, панянэчка / Вітам віном зялёным!
«велікодная паненке» (ФЭ 646261)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1987 г. у в. Карабы Ашмянскага р-на ад Мазалёвай Меланні Валяр’янаўны (1936).
32. Добры вечар, паненачка / Віно, да віно, да, эй, віно зелено!
«валачобная паненцы» (ФЭ 646437)
Зап. ЭБДАМ п/к Касцюкавец Л.П. у 1992 г. у в. Латэўка Іўеўскага р-на ад Свёклы Соф’і Канстанцінаўны (каля 70 гадоў).
33. Добры вечур, пан-господаж / Чырвон ружа, сад зялёны, вішнёвый! [♫]
«“Хрыстос” для хазяіна» (ФЭ 3Е079 / 11)
Зап. Канстанцінава Т.Л., Прыбылова В.М. у 2012 г. у в. Стураўшчына Глыбоцкага р-на ад Ермаковіч Марыі Іосіфаўны (1948, в. Ражкова)
34. А у Вільні, на рыначку / Чырвон ружа, сад зялёны, вішнёвы!
(ФЭ 2Е216 / 11)
Зап. Мыцько С.І. у 1978 г. у в. Вайцяхі Пастаўскага р-на ад Собаль Праскоўі Адамаўны (1913), Дулінец Антаніны Ігнацьеўны (1910), Павялковіч Вікторыі (1907), Касарэўскага Міхаіла Іванавіча (1910).
Агульная працягласць гучання – 77:22


СD 2
1. Ай, ідуць, брадуць ды валачоўнічкі / Хрыстос васкрэсін, Божа! [♫]
«валачоўнікі», «добраму гаспадару» (ФЭ 2Е209 / 17)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1981 г. у в. Токарава Полацкага р-на ад Спірыдонавай Кацярыны Ігнатаўны (1925), Даніленка Ефрасінні Арцёмаўны (1911), Лакісавай Лідзіі Піліпаўны (1912).
2. Хрыстос васкрос, Сын Божый! / Ляцела соя з чыстэга поля
«валачобная дзеўцы» (ФЭ 1Е390 / 26 — фрагмент)
Зап. ЭБДАМ п/к Касцюкавец Л.П., Баранкевіч Л.Ф. у 2010 г. у в. Мікалаева Шумілінскага р-на ад Казловай Зоі Антонаўны (1939), Шугай Галіны Антонаўны (1943), Кралько Марыі Мацвееўны (1940), Кралько Іосіфа Пятровіча (1942) – гармонік.
3. А ў ляску, ў ляску ды на жоўтам пяску / Зялёны сад вішнёвы!
(ФЭ 2Е219 / 9 — фрагмент)
Зап. Мыцько С.І. у 1979 г. у в. Забаенне Лепельскага р-на ад Шчупак Матроны Гаўрылаўны (1918), Шчупак Праскоўі Гаўрылаўны (1922) і гурта жанчын.
4. А ў саду, ў саду ды стаяла роза / Траўка-мураўка зялёна!
«валачобная дзеўцы, калі ў хаце» (ФЭ 646527)
Зап. ЭБДАМ п/к Бярковіч Т.Л. у 1996 г. у в. Гаравыя Полацкага р-на ад Бабіча Нікіфара Аляксеевіча (1904).
5. А в ляску, ў ляску на жоўтым пяску / Зялёны явар кудравы!
(ФЭ 2Е214 / 4)
Зап. Мыцько С.І. у 1978 г. у в. Брусы Мядзельскага р-на ад Шастаковіч Зінаіды Піліпаўны (1922), Богун Галіны Сцяпанаўны (1930).
6. Ай, чырвон-чырвон мак у гародзі / Хрыстос васкрос, Сын Божый!
«валачобная дзеўцы» (ФЭ 1Е389 / 14)
Зап. ЭБДАМ п/к Касцюкавец Л.П., Баранкевіч Л.Ф. у 2010 г. у в. Мікалаева Шумілінскага р-на ад Шугай Галіны Антонаўны (1943).
7. Ой, тапу, тапу, ды калі дарожкі / Хрыстос васкрэсін Божый!
(ФЭ 2E218 / 29)
Зап. Мыцько С.І. у 1979 г. у в. Забаенне Лепельскага р-на ад Шчупак Матроны Гаўрылаўны (1918).
8. А бала ў бабы курка-рабушка / Ляй-ляй, ляй-ляй, ляй-ляй-ляй!
(ФЭ 2Е296 / 11)
Зап. ЭБДК п/к Якіменка Т.С. у 1978 г. у в. Дабея Шумілінскага р-на ад Варанцовай Еўдакіі Мікітаўны (1914).
9. А здароў таму, кто ў етам даму / Хрыстос васкрос, Сын Божый!
«валачэбная удаве» (ФЭ 1Е374 / 1)
Зап. ЭБДАМ п/к Касцюкавец Л.П., Баранкевіч Л.Ф. у 2010 г. у в. Любічы Шумілінскага р-на ад Лазука Любові Якаўлеўны (1927, в. Свярдлы).
10. Лецела пава цераз поплава / Іграйця, малойцы, гуляйце!
«Вялікдзень» (ФЭ 3Е018 / 34)
Зап. Якубоўская Л.К. у 1978 г. у в. Закальное Любанскага р-на ад гурта жанчын.
11. Вялікання йдзець – нечага надзець / Траўка-мураўка зялёна!
(ФЭ 1Е379 /20)
Зап. ЭБДАМ п/к Касцюкавец Л.П., Баранкевіч Л.Ф. у 2010 г. у в. Мікіціха Шумілінскага р-на ад Сакаловай Валянціны Яўсееўны (1934, в. Петрачкі).
12. Пан хазяін / Хрыстос Сын Божы васкрос!
«валачобная, калі запросяць у хату» (ФЭ 646530)
Зап. ЭБДАМ п/к Бярковіч Т.Л. у 1996 г. у в. Гаравыя Полацкага р-на ад Бабіча Нікіфара Аляксеевіча (1904) – пачынальнік, Бабіча Сцяпана Іванавіча (1929) – гармонік, удзельнікаў экспедыцыі – Т. Бярковіч, Т. Канстанцінавай, В. Прыбыловай, І. Белавус.
13. Нех жа бэндзе / Хрыстос, Сын Божа Хрыстос! [♫]
(ФЭ 646100)
Гл. каментарый да СD1 № 16.
14. [Ку]ды едзіш / Лалым, гэй, лалым, лалым!
(ФЭ 2Е214 / 8)
Зап. Мыцько С.І. у 1978 г. у в. Брусы Мядзельскага р-на ад Тачыцкай Соф’і Сямёнаўны (1913).
15. Валачобная (найгрыш на скрыпцы)
(ФЭ 646094)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1982 г. у в. Людвінова Шаркаўшчынскага р-на ад Радзько Уладзіміра Сямёнавіча (1917).
16. Хрыстос васкрэс / (І)тос, Сын Божы Хрыстос!
(ФЭ 646096 — фрагмент)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1982 г. у в. Ямна-3 Шаркаўшчынскага р-на ад Васілёнак Лідзіі Іванаўны (1923), Сініцы Настассі Якімаўны (1910).
17. Устань рана / Цвяток, розавенькі цвяток!
«дзеўке піялі» (ФЭ 1Е055 / 04)
Зап. ЭБДАМ п/к Бярковіч Т.Л. у 2003 г. у в. Стаўрова Браслаўскага р-на ад Косач Данаты Іванаўны (1934).
18. Ай, вечыр добрый, гаспадару / Ніхай так будзіць!
«“Хрыстос” гаспадарскі» (ФЭ 646105)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1982 г. у в. Дворнае Сяло Міёрскага р-на ад Пальчэха Іосіфа Іванавіча (1914) – пачынальнік, Пальчэха Мяфодзія Антонавіча (1913), Арла Мікалая Аляксандравіча (1922).
19. Валачобная (найгрыш на скрыпцы)
(ФЭ 646105 )
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1982 г. у в. Пестуны Міёрскага р-на ад Мароза Аркадзя Сідаравіча (1914).
20. Вечар добры, паненачка / Ніхай так будзе!
«дзявоцкі “Хрыстос”» (ФЭ 646366)
Зап. Мыцько С.І. у 1990 г. у в. Дворнае Сяло Міёрскага р-на ад Пальчэха Мяфодзія Антонавіча (1913) – пачынальнік, Даргеля Уладзіміра Іванавіча (1926) – гармонь, Арла Мікалая Аляксандравіча (1922), Слуцкага Аркадзя Антонавіча (1923), Сінкевіча Івана Рыгоравіча (1931), Грэцкага Аляксандра Васільевіча (1942).
21. А у нядзельку / Хрыстос Сына Божа! [♫]
«дзеўцы гэдак піялі» (ФЭ 2Е304 / 34)
Зап. Канстанцінава Т.Л. у 1996 г. у в. Маргавіца Докшыцкага р-на ад Пусташыла Надзеі Паўлаўны (1910).
22. А на моры, на сіненькім / Хрыстос Сын Божы васкрос!
«“Хрыстос” дзяўчыне» (ФЭ 2Е043 / 2)
Зап. ЭБДАМ п/к Бярковіч Т.Л., Казловіча М.І. у 1998 г. у в. Літоўцы Докшыцкага р-на ад Зязюлі Леаніды Аляксандраўны (1936), Кундра Валянціны Пятроўны (1941), Яцкевіч Тамары Віктараўны (1952), Лубнеўскай Соф’і Іванаўны (1934).
23. Як Пан Езус пахвалёны / Хрыстос васкрэс, Сын Божэя! [♫]
(ФЭ 646099)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1982 г. у в. Турына Міёрскага р-на ад Красько Мікалая Феакціставіча (1913).
24. Ішлі ж пашлі ўлачобнічкі / Хрыстос васкрэс, Сын Божыя!
(ФЭ 646096)
Гл. каментарый да СD2 № 16.
25. Хрістос васкрёс, Сын Божые / Хазяюшка, наш бацюшка
«на Вельканоц хазяіну» (ФЭ 1Е34 / 23)
Зап. ЭБДАМ п/к Бярковіч Т.Л. у 2001 г. у г.п. Лынтупы Пастаўскага р-на ад Шубінай Сцепаніды Аляксандраўны (1926, в. Свіркай Ігналінскага р-на, Літва).
26. Валачобная (найгрыш на гармоніку і двух баянах)
«маскоўскі “Хрыстос”» (ФЭ 3E085 / 15)
Гл. каментарый да СD1 № 15.
27. Ой, Анэчка-паненачка / Співайце, братцы, співайце!
«на Вялікдзень ходзюць», «дзе маладыя дзяўчаты» (ФЭ 1Е058 / 31)
Зап. ЭБДАМ п/к Бярковіч Т.Л. у 2003 г. у в. Ахрэмаўцы Браслаўскага р-на ад Папковіч Яніны Браніславаўны (1935).
28. Пайдзём, братцы, вдоль вуляцы / Хрыстос васкрэс, Cын Божы!
«хазяйскі “Хрыстос”» (ФЭ 1Е27 / 11)
Зап. ЭБДАМ п/к Бярковіч Т.Л. у. 2001 г. у в. Волахі Пастаўскага р-на ад Сабалеўскай Ноны Анатольеўны (1932).
29. Ня гром гріміць, ня шум шуміць / Хрістос васкрес, Cын Божы!
(ФЭ 2Е211 / 7)
Зап. ЭБДК п/к Касцюкавец Л.П. у 1981 г. у в. Болхава Велікалуцкага р-на ад Пасіцкай Марыі Мікалаеўны (1904).
30. Ходзіць пава па вуліцы / Гэй, віно!
«спявалі дзяўчатам хлопцы на Вялікадня» (АІМЭФ ф. 20, воп. 76, ст. 40)
Зап. ЭБДПІ п/к Барташэвіч Г.А. у 1976 г. у в. Заастравечча Клецкага р-на ад Русель Вольгі Сцяпанаўны (1914).
31. Вялік святой нам дзень настал
«Васолы» (ФЭ 1Е014 / 10)
Зап. ЭБДАМ п/к Бярковіч Т.Л. у 2000 г. у в. Каловічы Вілейскага р-на ад Шыкавец Ганны Васільеўны (1931), Лазаравай Соф’і Георгіеўны (1927), Мончык Яўгеніі Аляксееўны (1931), Хіхіч Ніны Раманаўны (1924), Смолік Соф’і Васільеўны (1926), Субач Соф’і Аляксандраўны (1919), Капцюг Зінаіды Васільеўны (1921), Капцюг Вольгі Раманаўны (1927).
32. Вэсолы нам дзісь дзень настал
«васольная псальма» (ФЭ 646428)
Зап. ЭБДАМ п/к Касцюкавец Л.П. у 1992 г.у в. Салішкі Воранаўскага р-на ад Сакалоўскай Марыі Уладзіміраўны (1942), Ракей Альфрэды Адольфаўны (1942), Мацкевіч Генуэфы Аляксандраўны (1936), Арабчык Галіны Станіславаўны (1950).
33. Васкрэс Хрыстос і дзверы рая
«як абходзілі двары» (ФЭ 1Е021 / 24)
Зап. ЭБДАМ п/к Бярковіч Т.Л. у 2000 г. у в. Стаўкі Вілейскага р-на ад Колбун Раісы Аляксандраўны (1925).
34. А на моры гібка кладка
(ФЭ 2Е042 / 29)
Зап. ЭБДАМ п/к Бярковіч Т.Л., Казловіча М.І. у 1998 г. у в. Літоўцы Докшыцкага р-на ад Зязюлі Леаніды Аляксандраўны (1936), Кундра Валянціны Пятроўны (1941), Яцкевіч Тамары Віктараўны (1952), Лубнеўскай Соф’і Іванаўны (1934), Лубнеўскага Браніслава Іосіфавіча (1930) – цымбалы.
35. Празнік у нас чатыры дня было...
расказ пра Вялікдзень (ФЭ 646366)
Зап. Мыцько С.І. у 1990 г. у в. Дворнае Сяло Міёрскага р. ад Пальчэха Мяфодзія Антонавіча (1914).
Агульная працягласць гучання – 76:40

Дзе набыць
Сэрыя
Калектывы
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш)
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.11.2019 16:15:22

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.