Усе звесткі адным радком
Беларускі фальклор. Матэрыялы і даследванні. Выпуск 5. Зборнік навуковых прац — Мн.: Беларуская навука, 2018 — 392 c.
Наяўнасць
Асобнікаў — 0, электронных — 0
Вокладка
Тып выдання
часопіс
Аўтар(ы)
Калектывы (выдаўцы, установы)
Сэрыя
Анатацыя

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «Беларускі фальклор у замежных публікацыях і архівах», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Юбілеі». Тэарэтычны блок адведзены музыказнаўцам і даследчыкам народнай про- зы. У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» у картаграфічнай праекцыі прадстаўлены блок матэрыялаў, якія адлюстроўваюць уяўленні, звязаныя з ваўкалакамі. Публікуюцца запісы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, сучасныя палявыя запісы з прыватных збораў, а таксама ўнікальныя запісы казак з архіваў Вільні і Кіева.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Змест

Прадмова ... 5

Даследаванні ...8

Актуальныя пытанні беларускага этнамузыказнаўства ... 8

Якіменка Тамара. Аб мелагеаграфічных вектарах і тэрытарыяльным размерка- ванні функцыянальна-жанравых груп обальска-ўсвяцкага «песеннага календара» ў этнамузычнай традыцыі падзвіння ... 8

Даніловіч Настасся. Каляндарна-песенная традыцыя ў вярхоўях рэк Свіслач, Зальвянка, Нараў (Свіслацка-Зэльвенскі локус) ... 34

Мазурына Наталля. Індывідуалізацыя тыповага ў варыянтах пазаабрадавых песень (на прыкладзе беларускай сямейнай песні «Ой, журавка, журавко») ... 55

Някрасава Настасся. Асаблівасці традыцыйнай музычнай культуры палякаў Гродзеншчыны (Гродзенскі раён) ... 84

Народная проза: жанры, сюжэты, матывы ... 105

Кузняцова Вера. Беларускі сібірскі запіс казкі пра Марку Багатага (AaTh 930) і ўсходнеславянскія разнавіднасці гэтага сюжэта ... 105

Каянідзі Леанід. Асаблівасці смаленскіх фальклорных казак, сабраных В. К. Яфрэменкавым: сюжэтная сінтагматыка, семантыка, структура... 119

Казлова Наталля. Беларускія сюжэты, матывы і вобразы ў кантэксце народнай міфалагічнай прозы Омскага Прыіртышша ... 141

Кабакова Галіна. Размеркаванне долі і дарункаў у еўрапейскіх этыялагічных казках і легендах ... 156

Боганева Алена. Вавілонская вежа ў беларускай вуснай Бібліі: матывы, этыялогіі, паралелі, вобразы ... 164

Энгелькінг Ганна. Паляшук дэгуманізаваны. Польскае стаўленне да Палесся ў святле міфа. З польскай пераклалі Сяргей Русецкі і Таццяна Мармыш ... 176

Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас ... 191

Авілін Цімафей, Аліферчык Таццяна, Боганева Алена. Беларускія міфалагічныя наратывы і павер’і пра ваўкалакаў ... 191

Беларускі фальклор у замежных публікацыях і архівах ... 222

Машыньскі Казімір. Святаянскія звычаі на Заходнім Палессі. З польскай пераклала Настасся Даніловіч ... 222

Ян Чачот – збіральнік беларускіх народных казак. Прадмова і падрыхтоўка да друку Вячаслава Мартысюка ... 233

Беларускія казкі з архіва М. В. Доўнар-Запольскага. Прадмова і падрыхтоўка да друку Вячаслава Мартысюка ... 240

Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў ... 248

Лапацін Генадзь. «Сон Багародзіцы» ў побытавай і рэлігійнай практыцы жыхароў Гомельскай вобласці... 248

Бутаў Ілля. «Святы камень» з в. Пацэвічы Мастоўскага раёна ... 288

З Калекцыі фальклорных запісаў ... 299

Песні Станіславы Трацяк. Прадмова і падрыхтоўка да друку Юрыя Пацюпы ... 299

Песні, сабраныя Нінай Мацяш. Уступ і падрыхтоўка да друку Уладзіміра Васілевіча ... 321

Фальклор беларусаў замежжа ... 333

Внуковіч Юрый. Народная культура Віленшчыны ў палявых запісах пачатку ХХІ стагоддзя ... 333

Внуковіч Юрый, Грыневіч Яніна, Пракоф'ева Юлія. Фальклорная спадчына Смаленшчыны ў Архіве ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі ... 356

Рэцэнзіі ... 366 

Зайкоўскі Эдвард. Апатрапеічныя практыкі ў доме, на могілках і на месцах культу ... 366

Юбілеі ... 369

Бярковіч Таццяна, Канстанцінава Таццяна. У прасторы высокіх ісцін і вяршэнства інтэлекту (да юбілею этнамузыколага Тамары Якіменка) ... 369

Год выдання
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 04.11.2019 09:35:33

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.