Усе звесткі адным радком
Беларускі фальклор : матэрыялы і даследаванні : зборнік навуковых прац / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял "Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы" ; [рэдкал. : Т.В. Валодзіна (гал. рэд.) і інш.]. – Выпуск 4. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 387, [4] с. : іл.
Наяўнасць
Асобнікаў — 0, электронных — 1
Вокладка
Тып выдання
часопіс
Аўтар(ы)
Звязаныя асобы
Калектывы (выдаўцы, установы)
Сэрыя
Анатацыя

Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «Беларускі фальклор у замежных публікацыях», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэрыялы палявых экспедыцый», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Хроніка». Тэарэтычны блок адведзены перадусім этнолагам, якія ў сваіх доследах традыцыйнай культуры не абыходзяцца без фалькларыстычнага матэрыялу і метадалогіі. У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» аглядаецца блок легендаў, прысвечаных плямам на месяцы.

Публікуюцца ўнікальныя запісы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (запісы фальклору яўрэяў Беларусі; беларусаў Беласточчыны), а таксама матэрыялы з архіва Літаратурнага музея ў Тарту, сучасныя палявыя запісы з прыватных архіваў. Багата прадстаўлены фальклор беларусаў замежжа.

Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.

Змест

Прадмова  5
Даследаванні  10

  • Фалькларыстычныя аспекты этналагічных даследаванняў 10
  • Уладзімір Лобач. Курганы, гарадзішчы, скарбы: «вясковая археалогія» на тэрыторыі Віцебшчыны
    ў ХІХ–ХХ стст.  — 10
  • Дзмітрый Скварчэўскі. Камяні з выявай знака ў выглядзе восі з паўсферай: да праблемы паходжання, арэала, класіфікацыі і датавання — 40
  • Сяргей Грунтоў. Смерць як структурны шок і механізмы яго пераадолення ў традыцыйнай культуры беларускіх сялян ХІХ – першай паловы ХХ ст.  — 55
  • Уладзімір Ганчар. Знахарства і народнае лекарства ў Беларусі ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст.: праблема дэфініцый — 70
  • Настасся Гулак. Неакадэмічныя нататкі да юбілею Алаізы Пашкевіч — 78
  • Таццяна Валодзіна. Беларускія замовы ад чэмеру: унутраныя і знешнія сувязі — 87

Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас — 112

  • Алена Боганева, Цімафей Авілін. Плямы на месяцы: беларускія інтэрпрэтацыі — 112

Беларускі фальклор у замежных публікацыях — 150

  • Ганна Энгелькінг. «Паляшук» у нарадазнаўчым дыскурсе. Эскіз да партрэта паводле Ludu Кольберга. Пераклаў з польскай Сяргей Русецкі — 150
  • Некалькі беларускіх народных песень (першая публікацыя беларускага фальклору ў Вялікабрытаніі). Пераклад з англійскай, прадмова і падрыхтоўка матэрыялу да друку Яніны Грыневіч — 164
  • Рыгор Купчанка. Вясельныя абрады беларусаў. Пераклала з нямецкай Таццяна Валодзіна — 188

З Калекцыі фальклорных запісаў — 192

  • Эсхаталагічная паэма «Страшны суд». Падрыхтавалі Юры Пацюпа, Вячаслаў
    Мартысюк — 192
  • Казкі і былі Івана Качура. Да друку падрыхтавала Алёна Паўлава — 212
  • З нататнікаў Сержпутоўскага. Слугі, жанчыны і дзеці. Да друку падрыхтаваў
    Сяргей Грунтоў — 232
  • Ірына Смірнова, Аляксандр Астравух «Саветы загадалі нам быць вясёлымі і шчаслівымі…»: яўрэйскі фальклор на Беларусі — 234

Матэрыялы палявых экспедыцый — 294

  • Генадзь Лапацін. Фальклор адселенай вёскі Гарысты — 294

Фальклор беларусаў замежжа — 329

  • Казкі Беласточчыны. Прадмова і падрыхтоўка да друку Дар’і Алексенка — 329
  • Юрый Внуковіч. Народная культура Віленшчыны ў палявых запісах пачатку ХХІ стагоддзя — 349

Рэцэнзіі — 376

  • Тамара Якіменка. «Ваджэнне Казы», «Жаніцьба Цярэшкі», «Яшчар», «Барана» ў новым досведзе іх этнамузыкалагічнага даследавання — 376

Хроніка — 382

  • Таццяна Мармыш. Актуальныя пытанні даследавання нематэрыяльнай спадчыны: з нагоды Міжнароднай канферэнцыі «Нематэрыяльная спадчына горада. Музеалізацыя, ахова, адукацыя» — 382
  • Яніна Грыневіч, Ірына Васільева. Новыя перспектывы вывучэння фальклору ў «лічбавае стагоддзе». З нагоды Міжнароднай канферэнцыі «Насустрач дыгітальнай фалькларыстыцы» — 386
Год выдання
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.10.2019 03:04:43

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.