У апублікаваную складанку ўвайшлі каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя і пазаабрадавыя песні, а таксама інструментальная музыка, запісаныя падчас экспедыцый фалькларысткай Зінаідай Васільеўнай Губаравай-Крупскай.
Цягам 2004-2005 г.г. З. В. Губарава-Крупская (разам з А.А. Сыракваш-Губаравай) здзяйсняе некалькі экспедыцыйных выправаў на захад і паўночны захад раёна – у в. Заазер'е, Талуць, Любоўшы і Нарач.
Зінаіда Васільеўна Губарава-Крупская (1955 г.н.) – этнахарэограф і этнапедагог з Вілейскага раёна Мінскай вобласці, вядомая збіральніца мясцовага фальклору. Зінаіда Васільеўна паходзіць з вясковага асяроддзя (в. Мацькаўцы) і ўжо з падлеткавага ўзросту пераймае ад носьбітаў традыцыйныя формы фальклору Вілейшчыны, як музыка і танцорка. Задума адмысловага фіксавання спеўнай спадчыны рэгіёна паўстае ў яе пад час працы з дзецьмі, у этна-класах вілейскай гімназіі № 2.
Падбор матэрыялу – Ганна Сілівончык.
Апрацоўка аўдыя – Сяргей Макарэвіч.
Каардынатар праекта – Аляксей Крукоўскі.
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.
Аўтарызавацца можна праз
Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.