::
І чаго сялязень (купальская) / песня, тэкст,аўдыё — в. Заазер’е, Вілейскі раён
Загаловак/назва
І чаго сялязень (купальская)
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
4:21
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Чаго сялязень,
Чаго сялязень,
Рано, рано,
Смуцян, невясёл?
А як жа мне быць,
А як жа мне быць,
Рано, рано,
Вясёламу жыць?
Учора з вячора,
Учора з вячора,
Рано, рано,
Я на моры быў.
Я на моры быў,
Я на моры быў,
Рано, рано,
Вутачку злавіў.
Сягодня рана,
Сягодня рана,
Рано, рано,
Дай паляцела.
Каб жа далёка,
Каб жа далёка,
Рано, рано,
Жалі б не было.
А то ад мяне,
А то ад мяне,
Рано, рано,
На трэццім кусце.
З майго кусточка,
З майго кусточка,
Рано, рано,
Ягадкі клюе.
Мне, сялязеньку,
Мне, сялязеньку,
Рано, рано,
Жалі паддае.
Чаго, Андрэйка,
Чаго, Андрэйка,
Рано, рано, смуцян, невясёл?
А як жа мне быць,
А як жа мне быць,
Рано, рано,
Вясёламу жыць?
Учора з вячора,
Учора з вячора,
Рано, рано,
Я ў сватах быў.
Я ў сватах быў,
Я ў свтах быў,
Рано, рано,
Олячку запіў.
А сёння рана,
А сёння рана,
Рано, рано,
І адказала.
Каб жа далёка,
Каб жа далёка,
Рано, рано,
Жалі б ні было.
А то ад мяне,
А то ад мяне,
Рано, рано,
На трэццім дварэ.
З маей студні,
А з маей студні,
Рано, рано,
Вадзіцу бярэ.
Мне маладому,
Мне маладому,
Рано, рано,
Жалі паддае.
На маей прызбя,
На маей прызбя,
Рано, рано,
Разуваецца.
Мне, мападому,
Мне, маладому,
Рано, рано,
Наругаецца.

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.11.2019 12:03:48

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.