Апісанне

Сэрыя засанаваная з мэтай прапанаваць трымальнікам прыватных архіваў і калекцый просты механізм публікацыі запісаў аўтэнтычнага выканання фальклору (песні, найгрышы, фальклорная проза).

Падрхтоўка рэліза складаецца з наступных этапаў:

  • алічбоўка касет і старых стужак, пры патрэбе
  • адбор вартых публікацыі матэрыялаў
  • апрацоўка аўдыё да выдання (ачыстка шумоў, нармалізацыя, эквалізацыя)
  • падрыхтоўка анатацыі (самастойна ці з удзелам запрошаных экспертаў)
  • афармленне тыповай сэрыйнай вокладкі
  • набор тэкстаў песен

Трымальнікам прыватных архіваў прапануюцца наступныя опцыі публікацыі:

  • электроннае выданне рэліза на партале Ethno.by (бясплатна)
  • загрузка электроннага рэліза на міжнародныя пляцоўкі: iTunes, GooglePlay, Яндэкс.Музыка і г.д. (бясплатна)
  • выданне CD (фінансавыя ўмовы абмяркоўваюцца асобна, магчыма дапамога ў пошуку спонсараў ці ў запуску краўдфандынгавай кампаніі пад рэліз)

Калі вы маеце запісы аўтэнтычнага выканання фальклору і хацелі б іх апублікаваць, калі ласка, дашліце на адрас bfa@ethno.by апісанне матэрыялаў, іх наяўнага стану, час і месца запісу, збіральнікаў. Па магчымасці, далучыце аўдыё-прыклады, каб можна было ацаніць якасць.



Катэгорыя

музычная сэрыя

Краіны

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.09.2023 16:15:01

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.