::
Божа мой, на санажаці (пятроўская) / песня, тэкст,аўдыё — аг. Нарач, Вілейскі раён
Загаловак/назва
Божа мой, на санажаці (пятроўская)
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
1:09
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Божа мой,
На санажаці вол ваду папіў,
Божа мой.
Бажа мой,
Вол ваду папіў дай напіўся,
Божа мой.
Божа мой,
Млады Колечка сем лет любіўся,
Божа мой.
Божа мой,
Сем лет любіўся, ні ажаніўся,
Божа мой.
Божа мой,
А як жа мне жаніціцся,
Божа мой.
Божа мой,
Яшчэ Леначка не вырасла,
Божа мой.
Божа мой,
А як вырасціць - нагуляецца,
Божа мой.
Божа мой,
Мне, маладому, спадабаецца,
Божа мой.
Божа мой,
А мне, маладому, як і старому,
Божа мой.

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.03.2020 03:20:33

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.