Апісанне

«Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі» – серыя навукова анатаваных кампакт-дыскаў, ініцыяваная супрацоўнікамі кабінета традыцыйных музычных культур Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Выданне ставіць у якасці асноўных некалькі задач: прэзентаваць вынікі экспедыцыйна-палявых даследаванняў акадэміі ў выглядзе навукова каменціраваных аўдыяфіксацый; прадставіць унікальныя матэрыялы фондаў этнамузыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; увесці ў навуковую і адукацыйную прастору аўтарскія распрацоўкі, выкананыя ў рэчышчы актуальных напрамкаў сучаснай этнамузыкалогіі.

  1. 2021 - Песнапенні праваслаўнага богаслужэння ў беларускай этнамузычнай традыцыі [аўдыё-CD]
  2. 2020 - Каляндарна-песенная традыцыя Днепра-Друцка-Бярэзінскага міжрэчча [Электронны рэсурс] / склад. К. Семярыхіна. – Электро...
  3. 2018 - Каляндарна-песенная традыцыя Беларускага Панямоння ў экспедыцыйна-палявых запісах Л. П. Касцюкавец [Электронны рэсурс]...
  4. 2018 - Валачобныя музычна-абрадавыя традыцыі беларусаў [Электронны рэсурс] / склад. Т. Канстанцінава. – Мінск : Беларус. дзяр...
  5. 2017 - Народны спявак-карыфей са Шклоўшчыны Віктар Петакоў [Электронны рэсурс] / склад. Т. Канстанцінава, В. Прыбылова, Т. Бя...
  6. 2016 - Этнамузычныя традыцыі ўсходнебеларускага рэгіёну: Чавушчына [Электронны рэсурс] / склад. Т. Бярковіч, Т. Канстанцінава...
  7. 2016 - Каляндарна-песенная традыцыя паўночнабеларускага рэгіёну ў экспедыцыйна-палявых запісах Т.С. Якіменка [Электронны рэсу...
  8. 2015 - Каляндарна-песенныя традыцыі заходнепалеска-панямонскага памежжа [Электронны рэсурс] / склад. Н. Даніловіч. — Электрон...
  9. 2014 - Этнамузычныя традыцыі паўночнабеларускага рэгіёну: Сенненшчына [Электронны рэсурс] / склад. Т. Канстанцінава, В. Прыбы...
  10. 2012 - Этнапесенныя традыцыі Беларусі ў экспедыцыйна-палявых запісах Л. С. Мухарынскай [аўдыё-CD]
  11. 2012 - Песенна-гульнявыя традыцыі ў каляндарна-земляробчай культуры Беларусі: Ваджэнне Казы. Жаніцьбa Цярэшкі [аўдыё-CD]
  12. 2007 - Надзежда Адамаўна Швед : Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі [аўдыё-CD]
  13. 2006 - Музычныя традыцыі Масленіцы Беларускага Падняпроўя [аўдыё-CD]
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2021 07:39:27

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.