Аўдыявыданне "Каляндарна-песенныя традыцыі заходнепалеска-панямонскага памежжа" (2015) з’яўляецца шостым у серыі "Аўдыяатлас традыцыйнай музычнай культуры Беларусі". Выдадзеныя калекцыі серыі: "Музычная традыцыя Масленіцы Беларускага Падняпроўя" (2006), "Надзежда Адамаўна Швед" (2007), "Песенна-гульнявыя традыцыі ў каляндарна-земляробчай культуры Беларусі" (2012), "Этнапесенныя традыцыі Беларусі ў экспедыцыйна-палявых запісах Л.С. Мухарынскай" (2012), "Этнамузычныя традыцыі паўночнабеларускага рэгіёну: Сенненшчына" (2014).
Аўдыявыданне прадстаўляе этнапесенную культуру локуса Белага, Чорнага, Спораўскага азёр і Выганаўскага Палесся – дзвюх лакальных традыцый, якія ўваходзяць у склад памежных заходнепалеска-панямонскіх тэрыторый. Калекцыя заснавана на матэрыялах палявых абследаванняў, праведзеных Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі ў 1994 г. у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці (кіраўнікі экспедыцыйных груп – Л.П. Касцюкавец, І.Л. Сіневіч) і ў 2004 г. у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці (кіраўнікі экспедыцыйных груп – Л.П. Касцюкавец, Т.Л. Бярковіч). Выданне ўключае таксама ўласныя запісы Н.І. Даніловіч, зробленыя ў трох вёсках Бярозаўскага раёна ў 2013 г.
Аўдыякалекцыя рэпрэзентуе каляндарна-песенныя практыкі на тэрыторыях памежжа Заходняга Палесся і Панямоння ў іх этнафанійнай спецыфіцы, стылявой, жанрава-функцыянальнай і тыпалагічнай разнастайнасці. Асноўны корпус напеваў старажытнага гісторыка-стылявога пласта дапаўняюць песенныя ўзоры позняга паходжання.
СD-1
Локус Белага, Чорнага і Спораўскага азёр
Вяснова-летні "песенны каляндар" вёскі Спорава
Агульная працягласць гучання – 39:09
CD-2
Выганаўскае Палессе
Агульная працягласць гучання – 67:32
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.