::
2018 - Варган — Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны [аўдыё-CD,інтэрнэт]
Назва
Варган — Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны
Віды носьбітаў
аўдыё-CD інтэрнэт
Змест
пост-фальклёр спевы музыка
Вокладка
Статус
можна паслухаць
Дзе паслухаць
Апісанне

Аўдыёальбом, які вы трымаеце ў сваіх руках – гэта наша спроба дакрануцца да ўнікальнай традыцыйнай музычнай спадчыны Полаччыны – гістарычнай вобласці, тэрыторыя якой стала некалі ядром фарміравання старажытнай Крывіцкай зямлі.

Наша мэта – стварыць жывы музычны вобраз Полаччыны, прапусціўшы аўтэнтычны матэрыял праз сваё сэрца, прадэманстраваць тую палітру гукаў і эмоцый, якія несла ў сабе гэтая музыка.

Кожны, хто меў магчымасць слухаць аўтэнтычных выкананаўцаў, вясковых бабуль і дзядуляў, мог адчуць тую вялікую жыццесцвярджальную сілу, якая сыходзіць ад гэтых людзей. Гэтая сіла дапамагла нашым продкам выстаяць у мінулыя ліхалецці і перадавалася з пакалення ў пакаленне стагоддзямі. Таму для нас важна было паспрабаваць наблізіцца да аўтэнтычнай манеры выканання традыцыйнай музыкі, перадаць яе жывую энергетыку.

У альбоме прадстаўлены песні і інструментальныя кампазіцыі, якія даўней гучалі на полацкай зямлі і арганічна ўпляталіся ў гадавое каляндарнае кола. Большасць песень паходзіць з тэрыторыі сучаснага Полацкага раёна (1, 2, 4, 6, 10, 13, 14, 15, 17), а таксама суседніх раёнаў – Ушацкага (7, 9), Глыбоцкага (11), Лепельскага (8). Некалькі песень (1, 6, 17) былі запісаны Ганнай Лутавай ад сваёй бабулі, Алімпіяды Міхайлаўны Шчарбаковай з в. Шастова Полацкага раёна. Дзве з іх гучаць у сольным выкананні Ганны Лутавай.

Сярод іншых гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларускае Падзвінне вылучаецца панаваннем аднагалосага спеву. Таму ўсе песні, прадстаўленыя ў альбоме, выкананы “на адзін голас”. Яшчэ адной адметнасцю Полаччыны з’яўляецца антыфоннае выкананне купальскіх песень. Узор антыфоннага спеву можна пачуць на прыкладзе песні “Ішла Купалка сялом, сялом” (4). Інструментальная музыка гучыць у выкананні ўдзельнікаў гурта “Варган” Кастуся Путронка (гармонік, варган), Антаніны Емяльянчык (скрыпка), Яны Храмцовай (бубен).

Музычны партрэт Полаччыны не быў бы поўным без такіх знакавых для рэгіёна старажытных інструментаў, як дуда і колавая ліра. Дудовыя найгрышы  “Заручыны” (8), Лявоніха” (16), а таксама колавая ліра (13) гучаць у альбоме ў выкананні вядомага музыкі, этнографа і мастака Алеся Лася. Цымбалы ў выкананні Алесі Сівохінай узбагацілі гучанне інструментальных кампазіцый альбома (3; 5; 12).

У альбоме прысутнічаюць і элементы рэканструкцыі. Так, вы пачуеце гучанне варгана – старажытнага інструмента, які быў пашыраны на нашых землях з часоў ранняга сярэднявечча. Некалькі варганаў было знойдзена падчас раскопак у старажытным Полацку маладым полацкім археолагам, Аляксеем Коцам, аднім з удзельнікаў гурта “Варган”. Для нас варган сімвалізуе своеасаблівы “партал”, які дазваляе вандраваць ў прасторы і часе і паглыбляцца ў гукавую стыхію мінулых стагоддзяў.

Аўдыёальбом прызначаны для аматараў беларускага фальклору, а таксама для ўсіх, хто хоча адкрыць для сябе стылістыку аўтэнтычнага гучання беларускай музыкі.

Кіраўнік гурта “Варган” Вольга Емяльянчык

Шчыра дзякуем
За натхненне і ўсебаковую падтрымку ў падрыхтоўцы альбома – Сяргею Доўгушаву
За творчую падтрымку і дапамогу ў гуказапісе – Алесю Ласю і Алесі Сівохінай
За навуковыя кансультацыі і прадстаўленыя этнаграфічныя матэрыялы – Уладзімеру Лобачу

Запіс, звядзенне, мастэрынг
Алесь Лось (№№ 3, 5, 8, 12, 13, 16)
Арцём Петрашкевіч і Валерый Беляеў (№№ 1, 2, 4, 6, 7, 9, 10, 11, 14, 15, 17)

Удзельнікі гурта “Варган”: Наталля Буркова, Ксенія Глот, Антаніна Емяльянчык, Вольга Емяльянчык, Ціхан Зінкевіч, Алена Ізергіна, Мая Клёс, Ганна Лутава, Кастусь Путронак, Стась Сілка, Яна Храмцова, Дзяніс Яцкевіч.

Колькасць трэкаў фальклору
19.0000
Трэкліст
  1. My misfortune / Нядоля (лірычная, Полацкі р-н, в. Шастова) 03:29
  2. Singers Came Singing Easter Songs / Валачобнічкі валачыліся (валачобная, Полацкі р-н, в. Сухі Бор) 03:11
  3. Polka “Granny” / Полька "Бабка" (інстр. найгрыш) 02:09
  4. There Went Kupalka / Ішла Купалка (купальская, Полацкі р-н, в. Мураўшчына) 02:32
  5. The Moon / Месяц (інструм.найгрыш) 01:52
  6. The Dew Dropped / Упала раса (жніво, Полацкі р-н, в. Шастова) 01:50
  7. There Flew a Grey Quail / Ой, літала шэра пірапёлка (жніво, Ушацкі р-н, в. Ціханяты) 03:14
  8. Engagement / Заручаны (найгрыш на дудзе) 02:23
  9. In the Dark Woods / А ў цёмным лесе (восень, Ушацкі р-н, в. Ціханяты) 01:48
  10. Once the Grey Horse Starts Neighing / Як заржэць жа сівы кося (рэкруцкая, Полацкі р-н, в. Баяноўшчына) 01:59
  11. There Gasped a Mushroom in the Woods / Як гойкнуў баравік у бару (вяселле, Глыбоцкі р-н, в. Шо) 02:58
  12. Saturday / Субота (інстр. найгрыш) 02:58
  13. A Guy Was Walking / Хадзіў моладзец па хаце (рэкруцкая, Полацкі р-н, в. Баяноўшчына) 02:50
  14. On Horseback / На вараным канёчку (каляда, Полацкі р-н, в. Скавародзіна) 01:38
  15. Tsiareshka / Цярэшка (каляднае ігрышча) 03:00
  16. Liavonikha / Лявоніха (інструм.найгрыш) 02:30
  17. Guelder Rose, Raspberry / Каліна-маліна мая (хрэсьбінная, Полацкі р-н, в. Шастова) 02:40
  18. Jew’s Harp / Варган 01:43
  19. Kuzmanka / Кузьманка (bonus track, купальская) 03:42
Дзе набыць
Сэрыя
Калектывы
Выканаўцы
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш)
Дата рэліза / эфіра
12.09.2018
Год публікацыі
Карта
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 04.04.2024 00:48:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.