Цэласная карціна народнапесеннай культуры Гомельскага Палесся раскрываецца ў сукупнасці больш дробных лакальных культур, сярод якіх вылучаецца традыцыя Тураўшчыны, у прыватнасці, той яе часткі, якая месціца ў басейне рэк Сцвігі і Убарці, і ў якую уваходзіць Лельчыцкі раён, прадстаўлены ў гэтым зборы песеннай творчасцю вёскі Новае Палессе.
Спакон вякоў Лельчыцкі раён славіцца сваімі талентамі, а вёска Новае Палессе, якая да 1964 г. называлася Каросцін, – як невычэрпная крыніца народнай творчасці, адметным выканаўчым стылем, унікальным песенным рэпертуарам. Каб падтрымаць гэты багаты пласт духоўнай народнай культуры ў 2000 г. быў створаны фальклорны калектыў “Палескія напевы”.
Блок старадаўніх песень вёскі Новае Палессе Лельчыцкага раѐна Гомельскай вобласці (па матэрыялах аўдыёзапісу зробленага ў кастрычніку 2008 года Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў).
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.