Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Персаналіі». Тэарэтычны блок адведзены даследаванням фальклорных аспектаў творчасці Яна Баршчэўскага, а таксама дэманструе пашырэнне прадметнага і метадалагічнага поля сучаснай беларускай фалькларыстыкі. У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» у картаграфічнай праекцыі прадстаўлены абрад выправоджання русалак. Публікуюцца матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, сучасныя палявыя запісы. Асобны раздзел прысвечаны ўшанаванню памяці паважаных Уладзіміра Раговіча, Алеся Зайкі, Анатоля Емяльянава.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.
Прадмова
Даследаванні
Уладзімір Лобач
Балада Яна Баршчэўскага «Дзявочая крыніца» і фальклорныя рэаліі Паўночнай Беларусі
Дзмітрый Вінаходаў
Загадкі Яна Баршчэўскага: асноўнае пытанне шляхціца Завальні
Софія Тычына
Матывы сну ў мастацкім свеце Я. Баршчэўскага і іх фальклорна-міфалагічная аснова
Ганна Калкаева
Кот Варгін, рамантыкі і фальклорны субстрат у аповесці Яна Баршчэўскага «Чараўнік ад прыроды і кот Варгін»
Алесь Мікус
Ці пазычыў Ян Баршчэўскі сюжэт у езуітаў?
Юры Пацюпа
Ян Баршчэўскі і рэканструкцыя аўтарскіх тэкстаў паводле вусных запісаў.
Рэканструяваныя тэксты. Гістарычны каментар Вячаслава Мартысюка
*
Настасся Гулак
Да праблемы асэнсавання фальклору ваеннага часу
Аліна Высоцкая
«Жыццё» і «смерць»: канатацыя сімвалічных пазіцый у беларускім народным сонніку і наратывах пра сон канца ХІХ ‒ пачатку ХХІ ст.
Аляксандр Крыжэвіч
Святая крыніца: унікальны водны аб’ект Крычаўшчыны
Ілья Бутаў
Апалыя аблокi як фальклорны матыў
Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас
Надзея Кавальчук
Звычай выправоджваць русалак: лакальныя формы і арэалына тэрыторыі Палесся Украіны і Беларусі
Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў
Генадзь Лапацін
«Праклёнам праклясць». Праклёны ва ўяўленнях і парэміях жыхароў пасёлка Амяльное на Веткаўшчыне
Аляксандра Шрубок
Этнабіялагічныя нататкі з вёскі Санюкі Ельскага раёна
З Калекцыі фальклорных запісаў
Таццяна Мармыш
Легенды Себежаўшчыны ў запісах П. Ф. Альхімовіча
Фальклор беларусаў замежжа
Юрась Внуковіч
Фальклорная спадчына Смаленшчыны ў Архіве ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі
Народная культуры Віленшчыны ў палявых запісах пачатку ХХІ стагоддзя
Персаналіі
Наталля Мазурына
Улюбёнасць у родныя песні: да 80-годдзя са дня нараджэння фалькларыста і дырыжора Уладзіміра Іосіфавіча Раговіча
Тацяна Валодзіна, Зьміцер Санько
Ён сам быў установай… У памяць пра Алеся Зайку
Руплівец нашай Віцебшчыны: Анатоль Серафімавіч Емяльянаў
Гутарыў Сяргей Русецкі
Рэцэнзіі
Дзмітрый Скварчэўскі
Сакральныя камяні Усходняй Еўропы
Алена Боганева
“Пры цвёрдасці ўрада <...> трэба было б прыняць меры супраць гэтых абнаўленняў”
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.