Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «З рукапіснай фальклорнай спадчыны», «Матэрыялы і вынікі палявых даследаванняў», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі». Тэарэтычны блок адведзены балта-славянскім даследаванням. У рубрыцы «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» у картаграфічнай праекцыі прадстаўлены масленічны абрад з калодкай і ўяўленні пра нябожчыкаў, якія ходзяць. Шырока прадстаўлены фальклорныя запісы беларусаў Віленшчыны і Латгаліі.
Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнолагаў, мовазнаўцаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.
ЗМЕСТ
ДАСЛЕДАВАННІ
Балта-славянскія паралелі
Дзмітрый Скварчэўскі
Міфалагічныя вобразы ў народнай культуры беларуска-літоўскага памежжа: Сёрба, Сярбай, Serbojus
Ніёле Лаўрынкене
Міф пра нябеснае вяселле ў балцкай традыцыі. Пераклаў з літоўскай Юрый Внуковіч
Рымантас Бальсіс
Дахрысціянскія іерафаніі літоўскай і прускай рэлігіі. Пераклаў з літоўскай Юрый Внуковіч
Эдвард Зайкоўскі
Жаночыя міфалагічныя персанажы ў мікратапаніміі: Дзявочыя, Бабіны і Мар’іны горы
Ліля Якубенока
Тэкстыль у латышскіх абрадах пераходу з беларускімі паралелямі
Таццяна Валодзіна
Латышскія і беларускія лекавыя замовы: у пошуках паралеляў
Дэйнюс Разаўскас, Іна Швед
Міфасемантыка і функцыянальнасць вобраза дрэва-маці ў фальклоры народаў свету
Ёнас Мардоса
Зеляніна святкаванняў Сёмухі і Дзявятніка ў літоўскай сельскай культуры першай паловы ХХ стагоддзя.
Ілья Бутаў
Матэрыялы аб ’аб’яўленнях Божай Маці, Ісуса Хрыста і святых у XIX – пачатку XXI стагоддзя (па звестках гістарычных і фальклорных архіваў Беларусі, Расіі і Літвы)
Рымантас Слюжынскас
Асаблівасці мелодыкі літоўскіх (дзукскіх) калядак: матэрыялы для параўнальных даследаванняў.
БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОРНА-ЭТНАЛІНГВІСТЫЧНЫ АТЛАС
Юлія Бажок
Апатрапейныя сродкі і дзеянні супраць нябожчыкаў, якія ходзяць у міфалагічных наратывах, павер’ях і імператывах
Алена Ляшкевіч
Масленічная калодка, сінанімічныя прадметы і пакаранне моладзі за неўступленне ў шлюб
МАТЭРЫЯЛЫ І ВЫНІКІ ПАЛЯВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
Генадзь Лапацін
Да пытання народнахрысціянскай аксіялогіі знахарства: вопыт Ніны Шкрабавай
Рыта Балкуце
З беларускіх экспедыцый
З РУКАПІСНАЙ ФАЛЬКЛОРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Юрый Внуковіч, Яніна Грыневіч
«Я шаную ўсё, што ёсць беларускае наша роднае». Фальклорныя запісы Баляслава Вілкойця са збораў Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча
Баляслаў Вілкойць
Беларускія народныя песні. Падрыхтавалі да друку Юрый Внуковіч і Яніна Грыневіч
ФАЛЬКЛОР БЕЛАРУСАЎ ЗАМЕЖЖА
Міраслаў Янковяк
Традыцыйная медыцына ва ўспамінах беларускамоўных жыхароў вёсак паўднёва-ўсходняй Латвіі (выбраныя тэксты)
Юрый Внуковіч
Народная культура Віленшчыны ў палявых запісах пачатку ХХІ стагоддзя
РЭЦЭНЗІІ
Дзмітрый Скварчэўскі
Гісторыя каменных крыжоў
Таццяна Валодзіна
Будзем памятаць мы
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.