Усе звесткі адным радком
Хрэстаматыя па беларускай народнай музычнай творчасці [Ноты] : для ўстаноў адукацыі сферы культуры / Інстытут культуры Беларусі ; [аўт.-уклад. Л. В. Зыкава]. - Мінск : [б. в.], 2012. - 208 с
Наяўнасць
Асобнікаў — 0, электронных — 2
Вокладка
Тып выдання
кніга
Аўтар(ы)
Анатацыя

О, песня люду! Ты — каўчэг бяссмертны
Паміж былым і новым пакаленнем.
А. Міцкевіч


«Беларуская народная музычная творчасць» — адна з галоўных дысцыплін прафесійнай музычнай падрыхтоўкі музыказнаўцаў. У сучаснай музычнай адукацыі ёй адводзіцца месца для вырашэння спецыяльных задач, накіраваных на прыдбанне, развіццё і ўзбагачэнне прафесійнага, інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу будучых спецыялістаў.
Хрэстаматыя «Беларуская народная музычная творчасць» з'яўляецца практычным дапаможнікам для навучэнцаў сярэдніх спецыяльных наву чальных устаноў. Неабходнасць выхаду зборніка тлумачыцца найперш тым, што на сённяшні дзень сярод шматлікіх існуючых выданняў песеннага фальклору няма такога, які б прызначаўся спецыяльна для вучэбнага працэсу, для падрыхтоўкі адукаваных музыкантаў/спецыялістаў.
Музычны матэрыял, прадстаўлены ў зборніку, падзяляецца на раздзелы ў адпаведнасці з тэмамі, акрэсленымі вучэбным планам курса («Беларускія абрадавыя песні», «Балады», «Беларускія інструментальныя найгрышы» і інш.), і песнямі, якія дапоўняць уяўленне аб жанравай спецыфіцы беларус кага фальклору («Дзіцячыя песні», «Калыханкі», «Жартоўныя песні»).
Вялікі раздзел прысвечаны песням, якія ўваходзяць у каляндарна  земляробчы і сямейна/бытавы абрадавыя цыклы і складаюць так званы раннетрадыцыйны фальклорны песенны пласт. Сюды ўвайшлі як стара жытныя, так і эвалюцыяніруючыя, кранутыя «эпохай лірыкі» напевы. Трэ ба адзначыць, што напевы песень прадстаўлены (на колькі гэта магчыма) ва ўсіх найбольш распаўсюджаных формульных тыпах, якія абавязкова патрэбна ведаць, адрозніваць і аналізаваць навучэнцам з пазіцый стылістыкі народнай песні. Таму гэты раздзел хрэстаматыі будзе даволі зручным у адносінах ладавых асаблівасцей, страфічнай і рытмічнай арганізацыі напеваў, іх метра/рытму, вершаскладання і інш. сродкаў выразнасці. Паказальны раздзел і збоку рэгіянальнай сістэмы распаўсюджання беларускага фальклору, бо ён змяшчае песні як «варыянтныя», так і характэрныя для абрадавага фальклору асобнага рэгіёна, напрыклад, Палесся, Паазер'я, Падняпроўя і інш. Некаторыя песні (поставыя, восеньскія), якія знаходзяцца ва ўласным архіве аўтара, упершыню друкуюцца ў хрэстаматыі.
Пазаабрадавыя песні, якія складаюць так званы познетрадыцыйны фальклорны пласт, і песні савецкага часу прадстаўлены ў іншых раздзелах. У іх таксама ўключаны песні найбольш тыповыя, характэрныя для беларускай нацыянальнай культуры, стылістычна багатыя і разнастайныя.
Хрэстаматыя змяшчае той мінімум песеннага фальклору, які неабходна ведаць навучэнцам. Большая частка твораў прызначана для вывучэння на памяць, для рэстаўрацыі, аналізу стылістычных асаблівасцей і проста для спеву па нотах з тэкстам. Хрэстаматыя можа быць выкарыстана і як рэпертуарны зборнік для вучэбных фальклорных песенных калектываў. Пры падборы песень улічвалася іх ужыванне ў прафесійным музычным мастацтве, што, безумоўна, не толькі аблегчыць навучэнцам успрыманне твораў беларускіх кампазітараў у курсе вывучэння беларускай музычнай літаратуры, але і азнаёміць з метадамі выкарыстання і апрацоўкі народнай песні ў
прафесійнай музыцы.

Змест

БЕЛАРУСКІЯ АБРАДАВЫЯ ПЕСНІ
КАЛЯНДАРНА/АБРАДАВЫ ЦЫКЛ

КАЛЯДКІ

1. Добры вечор тому
2. На нова лета
3. Ой, рана/рана куры запелі
4. Бегла старожа
5. Го/го/го, каза
6. Ой, а красна/красна ды калінка ў лузях 
7. Ай, калядачкі, бліны/ладачкі 
8. Ішла/пайшла сівая свіння
9. Антон маладзенькі
10. Цярэшка, бяда, бяда 
11. Ішла каляда да з вечара 
12. Добры вечар таму
13. Дзе хадзілі, дзе гулялі, калядоўшчыкі 
14. Ўзышло, ўзышло тры месяцы
15. Ах, і дай, Божа, нам кыляд даждаць 

МАСЛЯНКІ
16. На гарэ бабы сядзелі
17. Пойдзім мы, дзевачкі
18. А на гарэ сонца
19. Мы маслінку дажыдалі 
20. На масленай нядзелі

ВЯСНЯНКІ
21. Пумажы, Божа, нам вясну гукаці
22. Вісна, дзе бувала 
23. Вол бушуе 
24. Жавароначкі, прыляціце
25. Дзякуй Богу, што вясна прыйшла 
26. Пасеялі дзеўкі лён 

ПОСТАВЫЯ
27. А йшоў Гасподзь жабруючы
28. Ў праваслаўным горадзi Русалiмi 

ВАЛАЧОБНЫЯ
29. А у лесе, лесе, ды на верасе 
30. А з/пад лесу, лесу цёмнага 
31. Ідзём/пайдзём ўдоль вуліцы
32. Ходзіць пава па вуліцы
33. А ці дома, дома пане гаспадару
34. Валачобныя людзі добрыя 
35. А тапу/тапу, на жоўтам пяску

ЮР’ЕЎСКІЯ
36. Подай, Юр’ю, да ключы з неба
37. Юр’я, устань рана
38. Юр’я, устань рана
39. Даўно, даўно тое было
40. Юр’ева матка пагнала цялятка 
41. Ў чыстым полі пад яваром

ТРАЕЦКІЯ
42. Памажы нам, Божэ
43. Праведу русалочку да бору 
44. Із вэлыко стада
45. Вясёлыя бяседушка
46. Повэдэмо куста да до нового дывора
47. Ой ты, тройца
48. На гранай нядзелі

КУПАЛЬСКІЯ
49. Ой, рана, на Йвана 
50. Купалінка
51. Купалялё 
52. Ой, пойдзем, сястрыцы
53. А йшло Купала сялом, сялом 
54. А на Йвана Купала 
55. А на Йвана на Купала
56. То/то/то! Чаму, селязень

ЖНІЎНЫЯ
57. Ах вы, мае жнеі
58. А ці поўна арэхава чашка
59. Стаяў казёл на гарэ 
60. Ой, пойду я дорогою
61. Радзі, сонца, жыта і пшаніцу 
62. А мы ў полі жыта жалі 
63. Відзіць маё вочка
64. Перапёлка
65. Ой, пайду я дарогаю 
66. Няхай будзе пагодачка 
67. Як на нашай ніўцы
68. Наш пан, баран
69. На балоце касец косіць
70. Касары косяць
71. Па гарохаўю, па ячанню ...77
72. Як пад гаем зеляненькім

ВОСЕНЬСКІЯ
73. Ой, там у бору сасна шумела
74. Ай, восень, восень
75. На балоці чырацінка 
76. Ой, халодная восень
77. Да літала яравая пчолка

СЯМЕЙНА/АБРАДАВЫ ЦЫКЛ

ВЯСЕЛЛЕ
78. Зборная субота настала
79. Стукнула/грукнула на дварэ 
80. Звінела каморачка
81. У варот вярба стаяла
82. Бувайця здаровы, бацькавы парогі 
83. Ой, ляцелі гусанькі цераз сад
84. Караваю, мой раю
85. Ай, святы Кузьма—Дзем’ян
86. А зборна, зборна субота
87. Брат сястру на пасад вядзець
88. А ў нашага свата 
89. А ў нашэга сваточка
90. Прышоў на вяселле наш сваток 
91. Аддалі мяне, забылі мяне 
92. А Віцічка са двара з’ізджаіць 

РАДЗІНЫ
93. У майго браціткі бяседачка
94. Ой, кумухно да голубухно 
95. Кума мая, кумачка, дзе жывеш
96. Судавая яблынька
97. Я ўчора, малада, п’яна была
98. А ў цэркаўцы ва ўсе званы званілі
99. Над рякой явор зелянюсенькі
100. Кум куму пыдманіў 

ГАЛАШЭННЕ
101. Ох, моя мамочка родна

КАРАГОДНА/ГУЛЬНЁВЫЯ
102. Туман, туман пры даліне 
103. Ой, пушчу стралу 
104. Па рацэ, рацэ гаголушка плывёт
105. А мы просу сеялі
106. Як выведзем луку

БЕЛАРУСКІ ПАЗААБРАДАВЫ ФАЛЬКЛОР

БАЛАДЫ
107. Пасылала мяне маць 
108. Паехаў сынку да жаніціся 
207
109. Чаму не прышоў
110. Быў у бацькі адзін сын
111. Ажаніла маці маладога сына 
112. Рабіна, рабіначка
113. Аддаў мяне татачка далёка замуж 

НАЙГРЫШЫ
114. Як у поле выганяюць 
115. Калі карова згубіцца 
116. Дадому
117. Калі жывёлу выганяюць
118. Цярэшка 
119. Вясна
120. Лета
121. Восень
122. Казачок беларускі
123. Бычок
124. Кадрыль
125. Шастак
126. Вясельны марш 

КАЛЫХАНКІ. ДЗІЦЯЧЫЯ
127. Спі, сыночак міленькі
128. Ой, лю, люлі, котка, спаты 
129. Коці, коці лапкі
130. Саўка ды Грышка ладзілі дуду 

ПЕСНІ/ТАНЦЫ
131. А Лявоніху Лявон палюбіў.
132. А Мікіта жыта паша 
133. Эх ты, Юрачка 
134. Гарні, гарні бульбу з печы 
135. Янка стаіць на гары
136. Ох, і сеяла Ульяніца лянок 

ЛІРЫЧНЫЯ
137. Туман ярам 
138. Ой, рэчанька, рэчанька
139. Пайшоў Ясь наш на лужок
140. Павей, ветру
141. Ой, сівы конь бяжыць 
142. Ой, за гаем, за Дунаем 
143. Кацілася чорна галка 
144. А ў полі вярба
145. А ў полі вярба нахілёная
146. Дубочак зялёненькі 
147. Ты, чырвоная каліна
148. Ой, рабіначка, ты зялёная
149. Што за месяц, што за ясны 

ЖАРТОЎНЫЯ
150. А мой мілы захварэў
151. Пасылала баба дзеда
152. Касіў Ясь канюшыну
153. У месяцы верасні 
154. А ў цёмным лесе сава кугіча
155. Ажаніўся стары дзед

САЦЫЯЛЬНА/БЫТАВАЯ ЛІРЫКА. КАНТЫ
156. Не шум, не шум, дубровачка 
157. Ой, служыў чумак
158. Чуець, чуець мая доля
159. Прывыкайце, чорны вочы
160. Вішанька/чарэшанька
161. Зазвінелі новы ключы
162. Павей, ветрык, павей 
163. А ў бары, ў бары 
164. Ой, садома, пане/браце 
165. Ой, закурэла, ой, ды задымела
166. Чаму ж мне не пець 
167. Ой, палын мой, палыночак 
168. Я табун сцерагу 
169. Як памёрла матулька
170. Даруй покой 
171. Нова радость стала
172. Скиния златая
173. Дзяўчынанька, галубанька
174. Сидит сова на печи

ПЕСНІ САВЕЦКАГА ЧАСУ
175. Гэй, байцы, вайна настала
176. На пасту стаяў таварыш 
177. Люд наш беларускі 
178. Як крыніца цячэ
179. Калгасныя прыпеўкі 
180. Песня пра Заслонава 
181. Пінская партызанская
182. Нам прыслала Масква падкрапленіе
183. Балада аб партызанцы Галіне
184. Із далёкіх із краёў
185. Ой, рэчанька, рэчанька
186. Любы зоры залацістыя 
187. Нашае сяло

Горад, выдавецтва
Мінск
Год выдання
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 17.09.2019 20:54:39

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.