::
Шырокі двор, маленькі збор / песня, тэкст,аўдыё — в. Барталамееўка, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Шырокі двор, маленькі збор
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Шырокі двор, маленькі збор,
Да не ўся радзіначк.
Да німа радзінкі ні палавінкі,
Ні родныя жы ма
Пасылай, дзевачка, сакаліначку
Па сваю радзіначк.
А яшчэ й саколю найяснейшага,
Па мамку раднейшу.
А яшчэ саколя ні далятая,
Мамачка ляпеча,
-Рада б яўстаці свайму дзіцяці
Парадачак даць.
Сырая зямля дзверы заняла,
Вакенцы засыпала
Дубовы доскі сціснулі ножкі,
Ні магу павяр(ы)нуць.
Залатыя ключы замкнулі рычы
Ні магу прамовіць.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 09.04.2024 02:22:09

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.