::
Ай, у садзіку, пад ігрушаю / песня, тэкст,аўдыё — аг. Стаўбун, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ай, у садзіку, пад ігрушаю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ай, у садзіку, пад ігрушаю,
Ох і ой, люлі, пад ігруша(й).
Там ляжыць цела, як папера бела,
Ох і ой, люлі, як папер бя(й).
Ніхто к целушку ні прыступіцца,
Ох і ой, люлі, ні прыступя(цца).
Ні прыступіцца, ні дакупіцца,
Ох і ой, люлі, ні дакупя(цца).
Прыступілася стара бабачка,
Ох і ой, люлі, стара баба(чк).
В(ы)зяла цела да й на ручачкі,
Ох і ой, люлі, да й на руча(чк).
Понясла цела да й да цэрквачкі,
Ох і ой, люлі, да й да цэрква(чк).
Ў цэркві дзве ручкі растварыліся,
Ох і ой, люлі, растварыля(сь).
Самы звонічкі зазваніліся,
Ох і ой, люлі, зазваніля(сь).
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2024 22:17:13

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.