У артыкуле параўноўваюцца звесткі, запісаныя аўтаркай ад Марыі Стасяловіч з вёскі Сакаўшчына Валожынскага раёна з матэрыялам, зафіксаваным ў Гродзенскай вобласці. Валожыншчына знаходзіцца на памежжы гістарычна-этнаграфічных рэгіёнаў Цэнтральная Беларусь і Панямонне. Гэта адлюстравалася ў асаблівасцях вырабу і ўжывання традыцыйных паясоў. Асноўныя сімвалічныя функцыі паясоў у рэгіёне: камунікацыйная, інтэграцыйная, забеспячэнне дабрабыту, ідэнтыфікацыя па поле і ўзросце, сацыяльным статусе.
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.