Другая кніга трэцяга тома выдання «Нарысы гісторыі культуры Беларусі» прысвечана духоўнай культуры беларускага сяла, складаецца з больш чым дваццаці раздзелаў, у якіх разглядаюцца археалагічныя культавыя помнікі дахрысціянскага перыяду, міфы пра чараўнікоў і ведзьмаў, народныя ўяўленні пра знахарства, народнае рытуальна-магічнае лекаванне, замовы. Артыкулы каляндарна-абрадавага цыкла пачынаюцца тэмай Калядаў, знаёмяць з семантыкай ранневеснавога фальклору, русальнай абраднасцю, абрадам «ваджэння Куста», паэзіяй беларускага Купалля, фенаменалогіяй восеньскіх песень. У раздзелах сямейна-абрадавага цыкла апісваюцца радзінныя звычаі і абрады, беларускае традыцыйнае вяселле, пахавальная абраднасць, родаваарыентаваныя ўяўленні ў традыцыйнай культуры. Асобныя нарысы прысвечаны пазаабрадавай лірыцы, беларускім казкам і загадкам, «народнай Бібліі», беларускім духоўным вершам і народнаму вершаванню, семіётыцы традыцыйнага народнага жылля, а таксама звычаям і абрадам, звязаным са свойскай жывёлай і пчалярствам. Выданне багата ілюстравана.
Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў.
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.