Усе звесткі адным радком
Авілін Ц. Паміж небам і зямлёй: энтаастраномія — Мінск: Тэхналогія, 2015. — 278 с.
Наяўнасць
Асобнікаў — 1, электронных — 0
Вокладка
Тып выдання
кніга
Аўтар(ы)
Анатацыя

Мы ведаем старажытныя міфы і легенды розных народаў пра зоркі. А ці былі ў беларусаў свае легенды пра нябёсных жыхароў? Як чалавек традыцыйнай культуры ўспрымаў неба і аб’екты на ім? На гэтыя ды іншыя пытанні чытач знойдзе адказы ў прапанаванай кнізе. Тут разглядаюцца народныя ўяўленні, звязаныя з зоркамі, сузор’ямі, метэорамі і Месяцам. Крыніцамі матэрыялу паслужылі экспедыцыйныя запісы аўтара і іншых даследнікаў, творы беларускага фальклору, а таксама “кніжная” народная астраномія з старажытнай усходнеславянскай літаратуры.

Гэта першая спроба абагульнення беларускага матэрыялу з этнаастраноміі, астраніміі і ўвогуле традыцыйных ведаў, датычных нябёсных целаў.

Адрасуецца фалькларыстам, этнолагам, этналінгвістам і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца традыцыйнай духоўнай культурай.


ПРА КНІГУ

Гэта першая ў беларускай гуманітарнай навуцы спроба грунтоўна асэнсаваць цэлы пласт народнай спадчыны. У цэнтры ўвагі аўтара — беларускія астронімы, якія да гэтага часу не з'яўляліся аб'ектам аналізу ў беларускай анамастыцы.
— Таццяна Аліферчык, кандыдат філалагічных навук

Кніга стварае ўражанне добрай навуковай публікацыі, цікавай не толькі вузкім спецыялістам, менавіта фалькларыстам, этнолагам і этналінгвістам, але і ўсім, хто цікавіцца традыцыйнай беларускай духоўнай культурай.
— Яраслаў Отчэнашак, доктар філасофіі

Год выдання
ISBN
978-985-458-261-0
Дзе набыць
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Дадатковыя спасылкі
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Заўвагі

Змест

Замест уступу
Спісы скаротаў

ЧАСТКА 1. “КНІЖНАЯ” АСТРАНОМІЯ ЯК КРЫНІЦА ЗВЕСТАК

  • Уступ. Уводзіны ў праблематыку “кніжнай” народнай астраноміі
  • Раздзел 1. Усходнеславянскія астранамічныя веды да XIX ст.
    • Астранамічныя веды ва ўсходнеславянскай літаратуры ХІ—ХШ стст.
    • Астранамічная лексіка ў розных перакладах Бібліі (XVI—XVII стст.)
    • Кніжная астранамічная лексіка і звязаныя з ёю ўяўленні ў асобных польскамоўных, усходнеславянскіх і перакладных крыніцах канца XV—XVII ст.
    • Крыніцы XVIII—XIX стст
  • Раздзел 2. Этнакультурныя даследаванні астранімічных сістэм у XIX ст.
  • Раздзел 3. Этнаастраномія другой паловы XX — пачатку XXI ст.

ЧАСТКА 2. УЯЎЛЕННІ, ЗВЯЗАНЫЯ 3 ЗОРКАМІ I СУЗОР’ЯМІ

  • Уступ. Зорка ў традыцыйных уяўленнях беларусаў
  • “Зорная” этыялогія
  • Сузор’і
  • Раздзел 1. Птушыная Дарога (Lacteus orbis, Lacteus circulus, Lactea via)
    • Птушыная Дарога
    • Чумацкая Дарога. Дарога ў <назоў горада>
    • Малочная Дарога
    • Лакальныя і малаколькасныя назовы Млечнага Шляху
  • Раздзел 2. Астронімы ‘валасажар’, ‘вісажар’, ‘валоскі’, ‘валасыні’, ‘стажар’е’
    • Этыялагічныя легенды пра ‘вісажары’
  • Раздзел 3. Воз, Чарпак (Ursa Major, Septemtriones)
    • Мадэль ‘коўш’, мадэль ‘павозка’
    • Зааморфныя мадэлі
    • Міфалагічны кантэкст
    • Адзінкавыя беларускія назовы
  • Раздзел 4. Сіта, Курачкі (Pleiades, Vergiliae)
    • Мадэль ‘сіта’
    • Мадэль ‘куры’
    • Мадэль ‘сем чалавек’: ‘бабы’, ‘сем мальцаў’
    • Іншыя назовы Плеядаў
  • Раздзел 5. Касцы, Тры сястры, Тры каралі ды інш. (Orion, Iugula, lugulae)
    • Тры касцы (Касцы)
    • Тры сястры
    • Тры каралі
    • Каромысла
    • Іншыя назовы Арыёна
  • Раздзел 6. Назовы іншых зорак і сузор’яў
    • Малая Мядзведзіца (Ursa Minor)
    • Валапас (Bootes)
    • Касіяпея (Cassiopea)
    • Блізнюкі (Gemini)
    • Сірыус (Canis, Canis maior, Sirius, Caniculam)
    • Палярная зорка (stella maris, stella nautarum, stella Polaris)
    • Каза (Capella) i Hoedi
    • Іншыя мадэлі намінацыі сузор’яў
    • Уласныя імёны зорак
  • Раздзел 7. Планеты
    • Заранка, Вечарніца (Venus)
  • Раздзел 8. Вызначэнне часу па сузор’ях. Элементы традыцыйнага зорнага календара
    • Практычныя традыцыйныя астранамічныя веды
    • Вызначэнне святаў
  • Раздзел 9. Зацьменне Месяца й Сонца
    • Зацьменне-знак
  • Раздзел 10. Каметы (Corneta, Cometes, Crinita stella, Stella comans)

ЧАСТКА 3. НАРОДНАЯ АСТРАНОМІЯ Ў ФАЛЬКЛОРЫ

  • Уступ. Колькі словаў наконт “астральных міфаў”
  • Раздзел 1. Рудыменты народнай усходнеславянскай “астралогіі”
    • Кніжны “народны” задыяк
    • “Народная” астралогія
    • Назовы варажбітоў па зорках, гвяздароў
    • Матыў скрадання зорак ведзьмай
    • Практычныя элементы “народнай” астралогіі
    • Варажба і прадметы-медыятары
    • Дзеянні перад зорамі
  • Раздзел 2. Семантыка фраземы “лічыць зоркі”
  • Раздзел 3. Вобраз нябёсных свяцілаў у загадках
  • Раздзел 4. Матыў “цудадзейнага апранання” ў фальклоры

ЧАСТКА 4. УЯЎЛЕННІ, ЗВЯЗАНЫЯ 3 МЕТЭОРАМІ

  • Уступ. Метэор на мяжы навукі і традыцыі
  • Раздзел 1. Назоў з’явы “метэор”
  • Раздзел 2. Анімістычныя ўяўленні
    • Лятучая зорка — грэшная душа
    • Лятучая зорка — няхрышчанае дзіця
    • Лятучая зорка — ведзьма або чараўнік
  • Раздзел 3. Персанажны шэраг
    • Лятучая зорка — анёл
    • Лятучая зорка — ‘лятучы змей’, цмок, хут
  • Раздзел 4. Іншыя ўяўленні, звязаныя з метэорамі і метэарытамі
    • Лятучая зорка — свечка, факел
    • Месца падзення зоркі
    • Прароцтвы, звязаныя з лятучай зоркай
    • Забарона глядзець на лятучую зорку
    • ‘Зорны дождж’ і метэарыты
    • Заключэнне

ЧАСТКА 5. ЭТЫЯЛАІ'ІЧНЫЯ ПАДАННІ ПPA МЕСЯЦ

  • Уступ. Пастаноўка праблемы
  • Раздзел 1. Рысы архаічнага міфа пра блізнюкоў у вераваннях беларусаў пра паходжанне плямаў на Месяцы
    • Матыў “брат брата забіў”
    • Фанетычнае набліжанне імёнаў
    • Матыў месяцовай ваданошы
    • Плямы на Месяцы — пан Твардоўскі
    • Іншыя ўяўленні пра паходжанне плямаў на Месяцы
    • Сучасныя трансфармацыі легенды пра паходжанне плямаў
  • Раздзел 2. Біблійныя матывы ў легендах беларусаў пра паходжанне плямаў на Месяцы
  • Раздзел 3. Матыў паходжання плямаў на Месяцы як вынік пакарання за працу ў свята
  • Сувязь з каляндарнай абраднасцю
  • Заключэнне

Пасляслоўе

ДАДАТКІ

  • Палявыя матэрыялы
  • Зоркі — этыялогія, прадказанні надвор’я і ўраджаю
  • Венера
  • Метэоры і метэарыты
  • Сузор’і
  • UMa (Вялікая Мядзведзіца)
  • Orion (Арыён)
  • Pleiades (Плеяды)
  • Палярная зорка
  • Іншыя зоркі і сузор’і
  • Млечны Шлях
  • Планеты
  • Каметы
  • Сонца
  • Зацьменне Сонца
  • Месяц
  • Назвы квадраў
  • Уяўленні
  • Плямы на Месяцы
  • Неба
  • Палявыя запісы з Грузіі
  • ПА: Палескі архіў (электронная версія)
  • Метэоры
  • Сузор’і
  • Млечны Шлях
  • Венера
  • Планета
  • Каметы
  • Іншае
  • Астранімічныя запісы ў друкаваных крыніцах
  • СПЗБ: Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі
  • Арыён
  • Плеяды
  • Вялікая Мядзведзіца
  • Іншыя
  • Gładyszowa Maria. Wiedza ludowa o gwiazdach
  • Карты
Звязаныя лакацыі
Тэмы
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.09.2019 21:08:53

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.