:
Белы А.
Паказваць як
Белы А.
Поўнае імя (BE)
Белы Алесь
Дачыненне да традыцыйнай культуры
даследчык практык
Род заняткаў
Біяграфія

Алесь Бе́лы, сапр. Аляксандр Валер'евіч Бе́лы (нар. 1968, Мінск) — беларускі гісторык, публіцыст, культуролаг. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008). Вядомы беларускі блогер.

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя картаграфіі і замежных сувязяў ВКЛ, заходнееўрапейскі культурны, тэхналагічны і эканамічны ўплыў на фарміраванне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі, гістарычная іканаграфія Беларусі Сярэднявечча і новага часу.

Аўтар манаграфіі «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (Мінск, 2000) — дэталёвай рэканструкцыі эвалюцыі зместу назвы «Белая Русь» у сістэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнееўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц VI—XVIII ст. Аўтар артыкулаў пра гісторыю Беларусі ў часопісе «Спадчына», Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, Энцыклапедыі «Вялікае Княства Літоўскае», у англійскіх часопісах. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі «Маем Рэчы» (БТ). Каардынатар праект «Наша Страва» — рэканструкцыі гісторыі і сімволікі традыцыйнай кухні Беларусі.

Лаўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтра імя Францішка Багушэвіча (2001).

Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)
Спасылкі
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 29.09.2019 11:58:28

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца сродкамі вонкавага сэрвіса Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.