:: calculation
2012
Загаловак text
De Patat — Wit-Rusland
Жанр category
перадача
Працягласць duration
25:28
Прэвію/афіша image
Дзе паглядзець (спасылкі) embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Пра відэа text

De Patat ("Бульба") — сэрыя перадач бельгійскага канала Canvas, прысвечаная бульбе ў розных краінах свету. 

Шостая сэрыя прысвечана бульбе ў Беларусі. Гаворка ідзе пра калгасы і калектывізацыю, бульбяную самагонку, беларускую рахманасць, каларадаў, ваенны час і "дачы". 

У перадачы бяруць удзел намеснік старшыні калгаса "Самахвалавічы" (Мінскі р-н) Іван Іванавіч,  гісторык Алесь Белы, мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама шэф-повар Антон Каленік і яго "boboesjka" Алена Давідаўна (в. Дукора, Пухавіцкі р-н), разам з якімі вядоўцы гатуюць "дранікі" і "бабку".

Вядоўца перадачы — бельгійскі рэстаратар і повар Jeroen Meus, cувядоўцам выступіў Ігар Кастэнка — вядоўца кулінарнага шоў "Шэф-повар" на БТ-1. Мовы перадачы — галандзкая (палова Бельгіі — галандзкамоўная), ангельская, руская, беларуская.

Арыгінальнае апісанне выпуска:

Wit-Rusland is met 180 kilogram per jaar per persoon het grootste aardappelland ter wereld. Televisiepresentator Igor Kostenko vertelt dat ze in Wit-Rusland nog steeds op sovjetwijze boeren, Ivan Ivanovic is vicedirecteur van een kolchoz. Toch komt maar 20% van de aardappels in Wit-Rusland van grote staatsboerderijen. 80% van de patatten wordt thuis in de achtertuin en in volkstuintjes geteeld door mensen als oma Ludya Alexandrovna. Tsaren Peter I en Catharina II waren ook al fan van de aardappel, hoewel historicus Alexander Bely vertelt dat het hen vooral te doen was om belasting over de van de aardappels gestookte wodka te kunnen heffen. Tegenwoordig wordt legale wodka van granen gemaakt, maar illegale wodka nog steeds van aardappel. Die is wel van mindere kwaliteit. Kunstenaar Michal Aniempadystau ziet de overeenkomsten tussen aardappelen en Wit-Russen. Chef-kok Anton Kalenik en zijn oma Jelena Davidovna hebben een datsja met een tuin vol verse groenten en fruit. Jelena zat bij het verzet in de Tweede Wereldoorlog en werd na een wraakactie door de nazi's gered door haar aardappelen. Meus gaat samen met Anton paddenstoelen zoeken en de typisch Wit-Russische gerechten "draniki" (aardappelpannenkoekjes) en "babka" (aardappeltaart) bereiden.

 

© 2012, Het Televisiehuis voor Canvas

Звязаныя асобы app
Год публікацыі app
Карта calculation
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.09.2018 08:23:30

Каментары

Будзем радыя заўвагам і ўдакладненням! Але каментары ад ананімаў і каментары са спасылкамі перад публікацыяй праходзяць прэмадэрацыю.