Біяграфія

Майсе́й Я́каўлевіч Грынбля́т (Грынблат; 29 сакавіка 1905, Менск — 4 ліпеня 1983, Менск) — беларускі савецкі фальклярыст, этнограф, гісторык.

Нарадзіўся ў жыдоўскай сям’і. Удзельнічаў у трупе Ўладзіслава Галубка. Працаваў у Беларускім аддзеле Наркамасьветы БССР (1920).

Навучаўся ў Ленінградзкім унівэрсытэце (1925—1930). З 1930 — у Акадэміі навук БССР, у 1931—1941 — у Інстытуце гісторыі; адначасна выкладаў у Менскім пэдагагічным інстытуце (1937—1941) і Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (1939—1941). Вайну правёў у РСФСР. У 1945 вярнуўся, абараніў кандыдацкую дысэртацыю і да 1956 працягваў працаваць у Інстытуце гісторыі АН БССР, выкладаючы ў БДУ (1945—1950).

У 1957—1976 — у Інстытуце мовазнаўства, этнаграфіі і фальклёру.

Фота

Звязаныя лакацыі (месца паходжання, працы)

  1. 2005 - Легенды і паданні / [Склад. М. Я. Грынблат і А. І. Гурскі; рэдактар А. С. Фядосік]. 2-е выд., дап. і дапрац. — Мн.: Бе...
  2. 2004 - Загадкі / [Склад.: М. Я. Грынблат, А. І. Гурскі; Рэдкал.: В. К. Бандарчык і інш.; Уступ. арт. А. І. Гурскага]. 2-е выд...
  3. 1983 - Легенды і паданні / [Склад. М. Я. Грынблат i А. I. Гурскі; Рэд. тома А. С. Фядосік]. — Мн.: Навука i тэхніка, 1983. — ...
  4. 1983 - Вяселле. Песні. У 6 кн. Кн. 3. / [Склад. Л. А. Малаш; Муз. дадат. 3. Я. Мажэйка; Рэд. М. Я. Грынблат, А. С. Фядосік]. ...
  5. 1981 - Вяселле. Песні. У 6 кн. Кн. 2. / [Склад. Л. А. Малаш; Муз. дадат. 3. Я. Мажэйка; Рэд. М. Я. Грынблат, А. С. Фядосік]. ...
  6. 1980 - Вяселле. Песні. У 6 кн. Кн. 1. / [Склад. Л. А. Малаш; Муз. дадат. 3. Я. Мажэйка; Рэд. М. Я. Грынблат, А. С. Фядосік]. ...
  7. 1979 - Назина И. Д. Белорусские народные музыкальные инструменты: Самозвучащие, ударные, духовые. Ред. М. Я. Гринблат. — Мн.:...
  8. 1979 - Выслоўі / [Склад., сістэматызацыя тэкстаў, уступ, артыкул i камент. М. Я. Грынблата. Рэд. тома А. С. Фядосік]. — Мн.: ...
  9. 1978 - Алексютович Л.К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры / под ред. М.Я. Гринблата. Минск: Вышэйш. школа, 1978. 528...
  10. 1976 - Прыказкі і прымаўкі ў 2 кн. Кн. 2. / [Складанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі М. Я. Грынблат; ...
  11. 1976 - Прыказкі і прымаўкі ў 2 кн. Кн. 1. / [Складанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі М. Я. Грынблат; ...
  12. 1975 - Зімовыя песні. Калядкі і шчадроўкі / [Уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. артыкул і каментарыі А. І. Гурскага; Уклад., сіс...
  13. 1972 - Загадкі / [Складальнікі М. Я. Грынблат, А. І. Гурскі; рэд. А. С. Фядосік]. — Мн.: Навука i тэхніка, 1972. — 448 с. (АН...
  14. 1972 - Дзіцячы фальклор / [Уклад., сістэм. тэкстаў, уступ. артыкул і каментарыі М. Я. Грынблата; падбор нот, характарыстыка н...
  15. 1972 - Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка. бібліягр. паказальнік (1945-1970 гг)/ складальнік М.Я. Грынблант. Мінск: Навук...
  16. 1968 - Белорусы.Очерки происхождения и этнической истории \М.Я. Гринблат - Минск:Наука и техника,1968г. - 268 с. [кніга]
  17. 1951 - Беларускае народнае мастацтва Белорусское народное искусство: Альбом / Акад. наук БССР, Ін-т гісторыі, Секцыя этнаграф...
  18. 1949 - Беларускія народныя песнi i танцы [Ноты] : Музычна-фальклорны зборнік : [Для голасу без суправадж.] / [Склад. і прадмо...
  19. 1940 - Жанчына ў беларускай народнай творчасці / Акадэмія навук БССР, Інстытут гісторыі, Секцыя этнаграфіі і фальклора — Мінс...
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.07.2021 04:58:57

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.