Пачаў дзейнасць у Мінску ў 1930 годзе як Беларускі дзяржаўны ансамбль народных інструментаў, створаны на аснове ансамбля народных інструментаў Беларускага музычнага тэхнікума (1928). Першым мастацкім кіраўніком у 1930—1935 гадах з'яўляўся Дз. Захар, з 1946 мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор І. Жыновіч, з 1975 — М. Казінец. У 1937 годзе ператвораны ў Аркестр беларускіх народных інструментаў у складзе Беларускай філармоніі, з 1948 года назва Дзяржаўны народны аркестр БССР, імя І. Жыновіча з 1974 года, акадэмічны з 1987 года.
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.