::
"Дубравіца" (в. Рычоў, Жыткавіцкі раён)
Назва
"Дубравіца"
Тып
гурты
Статусы (для гуртоў)
фальклорны
Жанравы профіль (для гуртоў)
спеў танец
Лога, фота
Апісанне

Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі прэзентуецца песнямі аграгарадка Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Носьбітамі спеўнага стылю з’яўляюцца жыхары аг. Рычоў старэйшага і сярэдняга пакаленняў, больш шырока прэзентуюць дадзеную традыцыю ўдзельнікі народнага фальклорнага ансамбля «Дубравіца» Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры.

Песенная спадчына аг. Рычоў прадстаўлена як у традыцыйнай стыхійнай форме выканання (у час разнастайных свят, традыцыйных “бясед”), так і ў сучаснай канцэртна-арганізаванай форме (дзейнасць ансамбля «Дубравіца»). Акрамя жанраў традыцыйнага каляндарна-земляробчага цыклу (калядныя, веснавыя песні), надзвычай поўна прысутнічае вясельны цыкл, у т. л. каравайныя песні.

З традыцыйных меладыйных стыляў прадстаўлены і адзіночныя, і сумесныя спевы, у сумесных спевах – аднагалосныя ў сваёй аснове формы ўнісонна-гетэрафонных спеваў і формы шматгалосных ў сваёй аснове спеваў з падводкай.

Аднагалосныя ўнісонна-гетэрафонныя спевы праяўляюцца ў песнях каляндарна-абрадавых, вясельных і “лесавых”, што выконваюцца ў лесе пры зборы грыбоў, ягад, калі грабуць сена. Спевы з падводкай прадстаўлены песнямі, якія адносяцца да пазабрадавага жанру. Асаблівасцю спеўнага стылю выканання з’яўляецца яшчэ і тое, што песні спяваюцца сумесна жанчынамі і мужчынамі.

Лакальная супольнасць паважліва ставіцца да зберажэння і трансляцыі сваёй спеўнай традыцыі, спрыяе яе захаванню і лічыць яе сваёй духоўнай каштоўнасцю.

Дадзенаму элементу нематэрыяльнай культуры 22 студзеня 2014 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне надць статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Карта
Звязаныя лакацыі

Элементы НКС 1 (праз поле „Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента“)

  1. Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі

Прэса 7 (праз поле „Звязаныя калектывы (гурты, установы)“)

  1. 2014.01.28 — Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці / Інвентар НКС / livingheritage.by
  2. 2014.01.28 — Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі аг. Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці / Інвентар НК...
  3. 2015.01.17 — “Пахаванне стралы” ў... Афрыцы? / Культура — штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
  4. 2016.05.07 — Як у Рычове на Юр’ю зямлю з нябёсамі злучалі, каб тыя добры ўраджай ды плоднасць далі / Belsat / Белсат — тэлеканал
  5. 2016.07.22 — Якія песні спяваць, збіраючы грыбы і ягады? / Газета "Звязда" (zviazda.by)
  6. 2016.07.22 — Якія песні спяваць, збіраючы грыбы і ягады? / Газета "Звязда" (zviazda.by)
  7. 2016.08.05 — ВІНШУЕМ з атрыманнем статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці! / Інвентар НКС / livingheritage.by
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 11.06.2020 07:13:24

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.