У вёсках на тэрыторыі колішняга Тураўскага княства ўсцяж водзяць «тураўскі карагод». Традыцыя з тысячагадовай гісторыяй ажывае ў Дзень святога Юр’і – адно з галоўных святаў, звязаных з плоднасцю зямлі, чалавека і жывёлы.
Персанаж Юр’я ў народнай традыцыі атаясамліваецца з больш старажытным культам пакланення Вялесу. На Тураўшчыне адным з яго татэмных увасабленняў быў бык, або тур, на якіх раней павязвалі вытканы за адну ноч напярэдадні свята ручнік-абярэг ды абворвалі вёску.
Найбольш вядомым Юр’еўскімі абрадам у сучаснай Беларусі і за яе межамі славіцца вёска Пагост з яе калектывам «Міжрэчча», які першым трапіў у спіс нематэрыяльных духоўных каштоўнасцяў у краіне, але ў суседняй вёсцы Рычоў традыцыя таксама захавалася хоць і не так выразна.
Зразумела, што моладзь цяпер успрымае свята скептычна, але кіраўніцтва мясцовай школы нават адпусціла дзяцей з заняткаў, каб яны паўдзельнічалі ў паганскім абрадзе разам з вясковымі старажыламі ды ўдзельніцамі гурта «Дубравіца».
Галоўны атрыбут юр’Еўскага абраду – каравай, які называюць «карагодам». Калі з караваем ідуць у поле, адзін з хлопцаў нясе граблі з фартушком зялёнага колеру – сімвал чысціні і нявіннасці дзяўчат, а калі вяртаюцца – з чырвоным…
Пасля вяскоўцы абыходзяць двары, дзе водзяць карагод для гаспадароў, каб у тых быў добры ўраджай ды здароўе. Гаспадары дзякуюць традыцыйнай ежай, грашыма ды гарэлкай. Удзельнікі частуюць гаспадароў асвячоным караваем, а рэшткі пакідаюць у агародзе.
На Юр’ю надвор’е бывае пераменлівае, і ўдзельніцы абраду ў Рычове трапілі пад доЖДЖ, але ніхто не спрабаваў збегчы з поля пад дах, бо лічыцца добрым для здароўя прамокнуць пад святочным дажджом.
АС, belsat.eu
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.