22 студзеня 2014 г. адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Рашэннем сяброў Рады падтрымана прапанова аб наданні статусаў нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь наступным элементам нематэрыяльнай культуры:
побытаваму танцу «Спораўская полька» в. Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці;
весновому абрадаваму карагоду “Стрылка” в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці;
абраду “Насіць намётку” в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці;
традыцыі вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці;
спеўнаму стылю Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі Гомельскай вобласці;
традыцыі вырэзвання з паперы (выцінанкі-выбіванкі) у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці;
традыцыі шанавання Святога каменя ў в. Крамянец Лагойскага раёна Мінскай вобласці;
Урачыстасці ў гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскаму фэсту).
Каментароў — 0
Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.