::
Па садочку / песня, тэкст,аўдыё — аг. Стаўбун, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Па садочку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Па садочку йдзе малойчык, ў гуслі грая,
Ой, люлі жэ, лялюшанькі, ў гуслі грая.

А ў святліцы жы красна дзеўка прыпявая,
Ой, люлі жэ, лялюшанькі, прыпявая.

Яна пела й прыпявала, да й заснула,
Ой, люлі жэ, лялюшанькі, да й заснула.

Ты ўстанька жы, красна дзеўка, прабудзіся,
Ой, люлі жэ, лялюшанькі, прабудзіся.

А за сваей жы матуленькай да накліча,
Ой, люлі жэ, лялюшанькі, да накліча.

Ніхай кліча жы пакуль хоча ні чужая,
Ой, люлі жэ, лялюшанькі, ні чужая.

Не ў гэта жы на вулічку ні пасудзя,
Ой, люлі жэ, лялюшанькі, ні пасудзя.

Хоць пасудзя родна й мамка шчэ й пахваля,
Ой, люлі жэ, лялюшанькі, шчэ й пахваля.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2024 01:10:41

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.