::
На вуліцы на шырокай / песня, тэкст,аўдыё,ноты,выявы — в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
На вуліцы на шырокай
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё ноты выявы
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
На вуліцы на шырокай
Люлі рана ж (ы), на шырок...
На муравачцы на зялёнай,
Люлі рана ж (ы), на зялё...
Там гуляла тры нявехначкі,
Люлі рана, тры нявехна...
Чацьвёртая заловачка,
люлі рана, залова...
Заловачка ж (ы) родна сястра
люлі рана, родна ся...
Хадзі з намы (й)у клець спаці,
люлі рана, й у клець спа...
У нас клетачка ж (а)рэхавая,
люлі рана, арэхава... У!
Ой і дзверы ж (ы) дубовыя,
Люлі ж рана, дубовы...
Караватачкі цесовыя,
люлі рана, цесовы...
Падушачкі ж(ы) пуховыя,
люлі рана, пуховы..
Палажочкі цюлявыя,
люлі рана, цюлявы...
Стучыць-грючыць па дарозе
Люлі ж рана, па даро..
Мы думаем хто к нам едзя,
Люлі рана, хто к нам с... У!
Ажно едзя ж (ы) тры разбойнічкі,
Люлі рана, тры разбоййні...
Адін едзя у зялёнам,
Люлі рана, у зялё...
Другі едзя ж у чырвонам,
люлі рана, у чырво...
Трэці едзя ў рознам шоўку,
люлі рана, ў рознам шо...
Што у зялёнам дзвер адчыніў
Люлі рана, дзвер адчы...
Што ў чырвонам полаг адкрыў
Люлі рана, полаг а...
Ў рознам шоўку дзеўку узяў,
Люлі рана, дзеўку узёў...
Пасадзіў дзевачку ў павозачку
Люлі рана, ў павоза...
Павёз дзевачку у цэрькаўку,
Люлі рана, (й) у цэрька...
Паставіў дзевачку ў вянчальны круг,
Люлі рана, ў вянчальны.
Буду, дзевачка,твой верны друг
Люлі рана, твой верны .
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.04.2024 13:58:01

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.