::
На вашам дварэ / песня, аўдыё,ноты,выявы — в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
На вашам дварэ
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
аўдыё ноты выявы
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
На вашам дварэ дрэва стаяла,
Раю раіўся,
Хрыстос нарадзіўся на вашам дварэ.

На том дрэве цясова краваць,
Раю раіўся,
Хрыстос нарадзіўся на вашам дварэ.

На той краваці Божая маці,
Раю раіўся,
Хрыстос нарадзіўся на вашам дварэ.

Божая маці сына радзіла,
Раю раіўся,
Хрыстос нарадзіўся на вашам дварэ.

Сыяжджаліся князі-бояры,
Раю раіўся,
Хрыстос нарадзіўся на вашам дварэ.

Сыязджаліся, раду радзілі,
Раю раіўся,
Хрыстое нарадзіўся на вашам дварэ.

Раду радзілі чым імя накласць,
Раю раіўся,
Хрыстос нарадзіўся на вашам дварэ.

Да й наклалі ймём, да Йсусам Хрыстом,
Раю раіўся,
Хрыстос нарадзіўся на вашам дварэ.

Да Йсусам Хрыстом, святым ражжаством,
Раю раіўся,
Хрыстос нарадзіўся на вашам дварэ.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 02.04.2024 13:53:18

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.