::
Ой па вуліцы сівы конь бяжыць / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Ой па вуліцы сівы конь бяжыць
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
1:42
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Ой па вуліцы сівы конь бяжыць,
Люлі-люлі, сівы конь бяжыць.
Сівы конь бяжыць, аж зімля дрыжыць,
Люлі-люлі, аж зімля дрыжыць.
На ім шэрстачка паласкуіцца,
Люлі-люлі, паласкуіцца.
На ім грывачка растрасаецца,
Люлі-люлі, растрасаецца.
Молад Іванька уцішаецца,
Люлі-люлі, ўцішаецца.
Ай, уцеш, косю, ў даўгой дарозе,
Люлі-люлі, ў даўгой дарозе.
У даўгой дарозе перад цешчухнай,
Люлі-люлі, перад цешчухнай.
Перад цешчухнай, перад дзевачкай,
Люлі-люлі, перад дзевачкай.
Перад цешчухнай я стаяць буду,
Люлі-люлі, я стаяць буду.
Перад дзевачкай я плісаць буду,
Люлі-люлі, я плясаць буду.


Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.02.2020 22:40:54

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.