::
Праду я, праду, спацячкі хачу / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Праду я, праду, спацячкі хачу
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
1:29
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Праду я, праду, спацячкі хачу,
Як пайду я ў каморачку,
Прыкладу я галовачку,
Ой, ці ні засну,
Ці ні задрамлю.
Свёкарка ідзець, журуя мяне:
Санлівая, драмлівая,
На работу лянівая,
А ўсё ж ына спіць, усё й ня выспіцца.
Праду я, праду, спацячкі хачу,
Як пайду я ў каморачку,
Прыкладу я галовачку,
Ой, ці ні засну,
Ці ні задрамлю.
Свякроўка ідзець, журуя мяне:
Санлівая, драмлівая,
На работу лянівая,
А ўсё ж ына спіць, усёй ня выспіцца.
Праду я, праду, спацячкі хачу,
Як пайду я ў каморачку,
Прыкладу я галовачку,
Ай, ці ні засну,
Ці ні задрамлю.
Мамачка ідзець, жалея мяне:
Дзіця маё, дарагое,
Вышла замуж маладое,
Дзеткі абнялі, спацькі ні далі.

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2019 21:20:23

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.