::
А гула пчолка гула / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
А гула пчолка гула
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
2:31
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

А гула пчолка гула
Эй, а гула пчолка гула
У шчырым бару літаючы
Эй, у шчырым бару літаючы
Салодкі мёд збіраючы
Эй, салодкі мёд збіраючы
А плакала удовушка
Эй, а плакала ўдовушка
У цёмным лесе ходзючы
Эй, у цёмным лесе ходзючы
Сыры дровы збіраючы
Эй, сыры дровы збіраючы
Горкі абед гатуючы
Эй, горкі абед гатуючы
Дробных дзетак гадуючы
Эй, дробных дзетак гадуючы
Дзеткі мае маленькія
Эй, дзеткі мае маленькія
Слёзкі мае драбненькія
Эй, слёзкі мае драбненькія
Дзеткі мае пабольшалі
Эй, дзеткі мае пабольшалі
Слёзкі мае пагоршалі
Эй, слёзкі мае пагоршалі


Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2019 14:14:28

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.