::
Была ў бабкі курка-рабушка / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Была ў бабкі курка-рабушка
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
2:05
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Была ў бабкі курка-рабушка
А зялёны явар кудравы *
Нанісла яец цэлы карабец
Прышлі к бабцы ўнучкі па яечкі
Таму-сяму па яечачку
Адной сіраце ды ня высталася
Пашла сірата за новыя варата
Заплакаўшы ні падзякаўшы
Вярніся, сірата, цябе Бог кліча
Цябе Бог кліча, ён кароўку дае
Ні хачу кароўку, я й хочу яечка
Вярнісь, сірата, цябе Бог кліча
Цябе Бог кліча, ён свінку дае
Ні хачу я свінку, я хочу яечка
Вярнісь, сірата, цябе Бог кліча
Цябе Бог кліча, ён авечку дае
Ні хачу авечку, я хочу яечка
Вярнісь, сірата, цябе Бог кліча
Цябе Бог кліча, ён яечка дае
Вярнулась сірата, узяла яечка
Пашла сірата за новыя варата
Падскакаючы і падзякаючы

* Прыпеў «А зялёны явар кудравы» паўтараецца пасля кожнага радка

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2019 05:02:10

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.