::
Ішоў міленькі лужочкам, а я млода беражком / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Ішоў міленькі лужочкам, а я млода беражком
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
3:32
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Ішоў міленькі лужочкам, а я млода беражком
Махнуў міленькі платочкам, а я праваю рукой
Чэраз рэчку падай ручку, чэраз быстраю раку
Эта рэчачка шырока, мая ручка каратка
Каб ты рэчка, каб ты быстра жоўтым пяском заплыла
Як ты майго міленькага з сабой, рэчачка, ўзяла
Гэта рэчка асярчала, асярчала на міня
Як ударыла валною у крутыя берага
Спеляснула і збрызнула на маё бела ліцо
Вынімала я з кармана тонкі беленькі платок
Умывала і ўцірала сваё белая ліцо
А ўмыўшыся, ўцёршыся услед за міленькім пашла
Нету следу па дарозе, куды міленькі пашоў
Толькі тое мясцелішча, дзе міл ночку начаваў
Толькі тое мясцечачка, дзе міл с Каценькай гуляў


Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.09.2021 15:12:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.