::
Разлілася вадзіца / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Разлілася вадзіца
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
2:37
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Разлілася вадзіца
Эй, эй, ай у лузе па лужочку
А па лузе па лужочку
Эй, эй, па крутому беражочку
Ёсць у лузе бяроза
Эй, эй, яна тонка высока
Яна тонка высока
Эй, эй, каранёчкам глыбока
А на той на бярозе
Эй, эй, салавеечка свішча
Салавеечка свішча
Эй, эй, а зязюля кукуя.
А зязюля кукуя
Эй, эй, а ніхто яе ня чуя
А зачула пачула
Эй, эй, а ліхая нявехна 
Пад крутую гару йдучы
Эй, эй, сваю долю клянучы
Горачка мая крутая
Эй, эй, долічка мая ліхая
Ніхто горачку ня зрыя
Эй, эй, ніхто долячку ня зменя
Змыя горачку вадзіца
Эй, эй, зменя долячку сястрыца


Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2019 21:31:41

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.