::
Асвяціў месіц і зямлю й ваду / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Асвяціў месіц і зямлю й ваду
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
2:10
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Асвяціў месіц і зямлю й ваду
Люлі-люлі, і зямлю й ваду.
І зямлю, й ваду й мяне маладу
Люлі-люлі, й мяне маладу
Я ж маладзенька я й каўры ткала
Люлі-люлі, я каўры ткала
Дзіўныя ўзоры пірабірала
Люлі-люлі, пірабірала
Дзіўныя ўзоры па прасесьцюхнах
Люлі-люлі, па прасесьцюхнах
Ясныя сокалы па паножыках
Люлі-люлі, па паножыках
Адкуль наехаў а свёкар на двор
Люлі-люлі, а свёкар на двор
А свёкар на двор із свякровычкай
Люлі-люлі, із свякровычкай
А за ім дзевір із заловычкай
Люлі-люлі, із заловычкай
Я ж маладзенька салякнулася
Люлі-люлі, салякнулася
Пада мной зімля скалатнулася
Люлі-люлі, скалатнулася
Дзіўныя ўзоры памішаліся
Люлі-люлі, памішаліся
Ясныя сокалы разляцеліся
Люлі-люлі, разляцеліся


Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2019 14:14:45

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.