::
Пашла каліда калядуючы / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Пашла каліда калядуючы
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
1:53
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Пашла каліда калядуючы,
А за ею дзеўкі шчадруючы.
Каляда-калядзіца, добрая маладзіца.
Зайшла каляда ў перваю хату,
У первай хаці куццю таўкуць
Каліда-калядзіца, добрая маладзіца
Зайшла каляда ў другую хату
А ў другой хаце сірабро звініць
Каляда-калядзіца, добрая маладзіца
Зайшла каляда ў трэццяю хату
У трэццяй хаце бліны пякуць
Каляда-калядзіца, добрая маладзіца
Зайшла каляда ў чацьверту хату
У чацьвертай хаце золата блішчыць
Каляда-калядзіца, добрая маладзіца
Зайшла каляда ў пятаю хату
У пятай хаце сала шыпіць
Каліда-калядзіца, добрая маладзіца
Зайшла каляда ў шостаю хату
У шостай хаце каўбасу пякуць
Каляда-калядзіца, добрая маладзіца
Каўбасу пякуць, можа й нам дадуць
Каляда-калядзіца, добрая маладзіца
Хоць па маленькім па кусочку
Каб любілі хлопцы вашу дочку
Каляда-калядзіца, добрая маладзіца

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.05.2020 04:10:01

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.