::
Ня думай, Ганначка, ня думай / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Ня думай, Ганначка, ня думай
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Працягласць
2:00
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Ня думай, Ганначка, ня думай, *
Аддадзім цябе за Дунай.
Там сабе думачку задумай,
Чым табе па двару паслаці,
Чым табе свякроўку назваці.
Каўром (лістом) па двару пасцялю,
Свякроўку мамачкай назаву.
Ай тым я ліха ня буду,
Я сабе добрасці здабуду.
Каўром на двару трэба слаць,
Свякроўку мамачкай трэба зваць.

* кожны радок паўтараецца двойчы


Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2019 14:19:58

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.