::
Як табе, зорачка, як табе, зорачка / песня, тэкст,аўдыё — аг. Цяхцін, Бялыніцкі раён
Загаловак/назва
Як табе, зорачка, як табе, зорачка
Від
песня
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Працягласць
1:43
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст

Як табе, зорачка, як табе, зорачка,
З зоркамі разыйціся.
С зоркамі разыйціся, с зоркамі разыйціся,
С месічкам сайціся.
Па захмар'ейку пайду, па захмар'ейку пайду,
Хмаркаю апушчуся.
Хмаркаю апушчуся, хмаркаю апушчуся,
Дожджыкам абаллюся.
Дожджыкам абаллюся, дожджыкам абаллюся,
З зоркамі разайдуся.
С зоркамі разыйдуся, с зоркамі разыйдуся,
З месічкам сайдуся.
Як табе, Ганначка, як табе Ганначка,
С дзеўкамі разыйціся.
З дзеўкамі разыйціся, с дзеўкамі разыйціся,
С Іванькам сайціся.
Па застоллейку пайду, па застоллейку пайду,
Коскаю апушчуся.
Коскаю апушчуся, коскаю апушчуся,
Слёзкамі абаллюся.
Слёзкамі аббаллюся, лёзкамі абаллюся,
З дзеўкамі разыйдуся.
З дзеўкамі разыйдуся, з дзеўкамі разыйдуся,
З Іванькам сайдуся.

Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.05.2020 06:37:22

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.