Назва text
Гойкнуў баравік. Народныя сьпевы ў выкананьні Рыгора Барадуліна.
Віды носьбітаў category
касета інтэрнэт
Змест category
аўтэнтычны фальклёр спевы
Вокладка image
Статус category
можна паслухаць
Дзе паслухаць embed
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Апісанне text

Гэтая кружэлка адпачатку не прызначалася для шырокага распаўсюду і многія гады лічылася вялікім рарытэтам. Знайсці адзіны сольны альбом Рыгора Барадуліна “Гойкнуў баравік” да сёння было практычна немагчыма. У 2000 годзе Алесь Камоцкі, з падачы якога і ствараўся гэты матэрыял, выдаў “штук сто касет ды раздаў іх сярод сваіх”.

“Так атрымалася, што гэтыя запісы чакалі свайго часу 16 гадоў. Калісьці хацеў выдаць гэты альбом асобным CD, неяк спрабаваў аздобіць яго, давесці да ладу. А пасля падумаў, што самае прыгожае, што можна зрабіць – выдаць усё так, як яно было. Толькі цяпер ужо ў інтэрнэце. Так што хай людзі слухаюць” – кажа вядомы беларускі бард.

Кружэлка змяшчае ажно 56 трэкаў. Народны паэт a capella выконвае песні ды прыпеўкі з роднае Вушаччыны. Многія з іх – рэдкія ўзоры народнае эратычнае паэзіі.

“Размова пра гэтыя спевы зайшла даволі выпадкова”, – прыгадвае Алесь Камоцкі. “Барадуліну заўсёды хацелася пакінуць людзям тое, што ён ведаў. Памятаю, ён падрыхтаваў спіс, прыйшоў да мяне дадому, і мы ўсё гэта запісалі. Гадзіны дзве-тры сядзелі за гарбаткай і ўсё паціху зрабілі”.

Дарэчы, гэтыя 56 нумароў – далёка ня ўсё, што было запісана ў 2000 годзе. У асабістых архівах Алеся Камоцкага знойдзецца яшчэ нямала эксклюзіваў. “Там, канешне, далёка не ўсё да канца прыстойна, усё ж фальклор ёсць фальклор. Але цалкам магчыма, што калі-небудзь я пачну паціху раскрываць гэтую сваю нычку. Усё будзе залежыць ад таго, наколькі зацікавяцца людзі такім выданнем”.

http://kamunikat.org/muzyka.html?pubid=40191&lang=PL 

Алесь Камоцкі выклаў альбом «Гойкнуў баравік», які запісаў Народны паэт у яго дома 16 гадоў таму.

Гэты альбом лічыўся рарытэтным, выдаваўся толькі на касэтах і хутка разышоўся, а ў сеціве да гэтага публікаваліся толькі асобныя трэкі. У час зімовых сьвятаў Алесь Камоцкі, з падачы якога і адбыўся гэты запіс, вырашыў зрабіць прыемнасьць ды выклаў для праслухоўваньня ўсе 56 трэкаў. Паэт акапэла сьпявае песьні ды прыпеўкі з роднай Вушаччыны. «Ідэя запісу была мая і дзядзька Рыгор адгукнуўся на яе з імпэтам, бо яму хацелася зафіксаваць тое, што ён ведаў. Ён сам склаў сьпіс песень і мы ўсё запісалі ў мяне дома, за гарбатаю, за нейкія тры гадзіны», — паведаміў у камэнтары для Tuzin.fm Алесь Камоцкі. Спадар Алесь у будучыні таксама зьбіраецца апублікаваць трэкі, якія не ўвайшлі ў гэты альбом.

http://tuzinfm.by/zhamerun/3581/apublikavany-adziny-solny-albom-ryhora-baradulina.html

Заўвага рэдактара

На Kamunikat выкладзены 52 трэкі, на Tuzin — 54 (трэкі 8 і 17 разбіты на два).
Пры тым ва ўсіх апісаньнях фігуруе лічба ў 56 трэкаў. Але у пранумараваным трэклісьце прапушчаныя нумары 27 і 42.

Колькасць трэкаў фальклору number
54
Трэкліст text

01 - Гойкнуў баравік на бару (вясельная)
02 - Цераз кладачку, цераз зыбкую (хрэсьбінная)
03 - Дадому, сваты, дадому, паелі конікі салому (вясельная)
04 - Адчыні, мамулька, ваконца (вясельная)
05 - А ў цёмным лесе сава кугічыць (пазаабрадавая)
06 - Ой, лятала шэра перапёлка ды па чыстым полю (жніўная)
07 - Перапёлка, ты ня ві гняздзечка блізка для дарожкі (жніўная)
08 - Валачобнічкі валачыліся (валачобная)
08a - Дзень добры таму, хто ў гэтым даму (валачобная)
09 - Закурыўся дробненькі дожджык ды па чыстым полю (жніўная)
10 - Добра мне за маім дзедам (восеньская, талочная)
11 - А як выйду я за вароцечкі - кругом чужа старана (пазаабрадавая)
12 - А чый галуб ляціць на дуб, а мой на бярозу (пазаабрадавая)
13 - А чый галуб ляціць на дуб, а мой на бярозе (пазаабрадавая)
15 - Ай, дайце мне, дайце сем чарак гарэлкі (бяседная)
16 - Стукнула-грукнула на дварэ - ці не па мяне, мамка (вясельная)
17 - Люлі-люлі-люлі, прыляцелі гулі (калыханка)
17a - Люлі-люлі-люлі, пайшоў кот у дулі (калыханка)
18 - Сядзіць кошачка на кухні, аж яе вочкі падпухлі (цярэшкі)
19 - Сяду я на куце, рукі закасаўшы (прыпеўкі)
20 - І стучыць, і гручыць, дробны дожджык ідзець (пазаабрадавая, частка)
21 - А пазавіце Іванічку з току (радзінная)
22 - Цёмная ночанька, цемната, дзе ж мая дзелася пекната (вясельная)
23 - А запражыце каня варанога, а завязіце кума маладога (хрэсьбінная)
24 - Нядоля, нядоля, няшчасця маё (восеньская, талочная)
25 - Падышоў казёл пад ваконца (прыпеўкі пад гульню)
26 - А ў цёмнам лесе мядзведзь рыкаіць (восеньская)
28 - Талачу, талачу - не талочыцца (восеньская, талочная)
29 - Ад панядзелка да панядзелка смачна п'ецца нам гарэлка (бяседная)
30 - А на печы, на лучыне дзеўкі грошы палічылі (прыпеўка)
31 - Ішоў я з паўначы з карчмы (восеньская, талочная)
32 - А ў полі вярба, пад вярбой вада (пазаабрадавая)
33 - Дробненькі дожджык ды накрапае (папулярная)
35 - Чаго тады ні прышоў, як я цябе клікала (прыпеўкі)
36 - І дождж ідзець, і снег падзець на куміну хату (хрэсьбінная, частка)
37 - Выйду я на рэчаньку, гляну я на быструю (прыпеўкі)
38 - Цярэшка цярэжыла, на печы не ўлежыла (цярэшкі)
39 - На моры жабка красенцы ткала (восеньская)
40 - А дзед бабу разуваў, пад ножачку паглядаў (пазаабрадавая ці хрэсьбінная)
41 - Мы, цыгані, добры людзі, куды паедзім, там жыць будзем
43 - Ой, сват, ты, мой сват, не бяры мяне за зад (прыпеўка эратычная)
44 - Зяць на цешчы капусту вазіў (прыпеўкі пад лявоніху)
45 - Настасся зняслася, Хадосся з яйцом (прыпеўка пад падыспань, эратычная)
46 - Баба дзеда хараніла і па дзеду плакала (прыпеўка)
47 - Прыйшоў кум да кумы - А дай, кума, чапялы (прыпеўка эратычная)
48 - Расхадзіліся суставы каля печы, каля лавы (прыпеўка эратычная)
49 - А старой сто гадоў, а старому дзвесце (прыпеўка эратычная)
50 - Яшчэ сонца не ўсхадзіла - курва курвачку радзіла (прыпеўка)
51 - Ці ня Бог табе даў, мая Настачка (прыпеўка эратычная)
52 - Наелася буракоў, напілася квасу (прыпеўка эратычная)
53 - А калі ты бондар, дык набі мне бочку (прыпеўка эратычная)
54 - Мой мілёнак у лясу, яму снедаць панясу (прыпеўка эратычная)
55 - Ах, еці яго маць, гэтага Міколку (прыпеўка эратычная)
56 - Зялёна дуброва рана зашумела (прыпеўкі)

Дадатковыя спасылкі embed
Звязаныя персаналіі (укладальнікі, арганізатары, вядоўцы, збіральнікі і інш) app
Год публікацыі app
Звязаныя лакацыі app
Тэмы app
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.10.2018 12:22:38

Каментароў — 0

Запрашаем да абмеркавання! Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Аўтарызавацца на форуме можна праз

Перайсці да абмеркавання гэтай старонкі на форуме.

* УВАГА! Партал ETHNO.by не прадугледжвае тэхнічнай магчымасці каментавання на старонках партала. Абмеркаванне матэрыялаў партала цалкам ажыццяўляецца на вонкавым сэрвісе Disqus.com, уладальнік каторага, паводле Пастановы Савета Міністраў РБ №850 ад 23.11.2018 нясе адказнасць за ідэнтыфікацыю карыстальнікаў і іх каментары.